Сербскі арол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малы герб Сербіі
Дэталі
Раннія версіі Візантыя
Аўтар герба Сербскае геральдычнае таварыства

Сербскі арол — двухгаловы геральдычны арол, агульны знак у гісторыі сербскай геральдыкі і вексілалогіі. Двухгаловы арол і сербскі крыж асноўныя геральдычныя сімвалы, якія прадстаўляюць нацыянальную ідэнтычнасць сербскага народа на працягу стагоддзяў. [1] Яны паўсталі як знакі сярэднявечнай дынастыі Няманічаў. [1] Арол з крыжам выкарыстоўваецца як герб Сербіі з 1882 года — з'яўлення Каралеўства Сербія. Ордэнам Белага Арла каралеўскім загадам, узнагароджваліся сербскія і югаслаўскія грамадзяне за дасягненні ў галіне міру або вайны, ці за асаблівыя заслугі перад каронай, дзяржавай і нацыяй, паміж 1883 і 1945 гадамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Двухгаловы сербскі арол мае візантыйскае паходжанне: у Візантыі двухгаловы арол азначаў двайны суверэнітэт імператара (свецкая і духоўная ўлада), а таксама прызнанне ўлады імператараў Візантыі на ўсходзе і захадзе. Найстарэйшая выява, якая захавалася сустракаецца на зробленым кцітарам партрэце Міраслава Завідавіча ў царкве Святых Пятра і Паўла ў Біела-Поле (прыблізна 1190 год) [1]. У яго была адна шыя з двума галовамі, нашыйнікі на шыі і хвасце, распасцёртымі крыламі, хвост у форме флёр-дэ-ліс, галавы большай за крылы па памерах, лапамі з трыма пальцамі на кожнай, з арлом, які знаходзіўся ўнутры круга [1]. З XII па XV стагоддзе гэты арол Няманічаў, за аснову якога ўзяты арол Свяшчэннай Рымскай імперыі, мяняў сваё аблічча і неўзабаве стаў адрознівацца ад першапачатковай выявы [1]: дзве шыі, аброжкаў не было, хвост у форме ліста з дрэва, галовы меншыя за крылы па памерах, на лапах па 4 пальцы, крылы складзеныя [1]. Арол Няманічаў адлюстроўваўся на элементах арнаменту ў манастыры Жыча (1207—1220), у Касцёле Багародзіцы Левішкі (1307—1310), на адзенні Ёвана Олівера (1349), на вышыўцы з манастыра Велучэ (XIV стагоддзе), на малюнку манастыра Рэсава (1402—1427), на талерках Івана I Чарноевіча і на выявах многіх кляштараў і цэркваў [2].

У пачатку XIV стагоддзя двухгаловы арол з'яўляецца на пячатках, сярэднявечных фрэсках і арнаменце адзення сербскіх кіраўнікоў [3]. Сербская праваслаўная царква прыняла гэты малюнак пасля яго з'яўлення на ўваходзе ў манастыр Жыча, дзе каранаваліся сербскія манархі (з 1219 па 1953 манастыр быў рэзідэнцыяй архіепіскапа) [4]. На пярсцёнку каралевы Тэадоры Смілец (1321—1322) быў выгравіраваны двухгаловы арол [4]. Пры кіраванні Стэфана Душана (1331—1355) двухгаловы арол быў намаляваны на дзяржаўнай пячатцы [4]. У 1339 годзе ўпершыню быў згаданы сцяг серба-грэцкага царства, калі Анджаліна Далорта адлюстраваў жоўты сцяг з чырвоным двухгаловым арлом як сцяг сербскай дзяржавы [4].

Двухгаловы арол выкарыстоўваўся іншымі сербскімі дынастыямі (Мрняўчэвічы і Лазаравічы). Лазар Хрэбелянавіч (1371—1389), які займаўся аднаўленнем манастыра Хіландар на гары Афон, загадаў намаляваць на паўночнай сцяне манастыра двухгаловага арла [5]. Мюнхенскі сербскі псалтыр (1371—1389) уключае шматлікія малюнкі сербскага арла. Двухгаловы арол таксама стаў выяўляцца на гербе Стэфана Лазаравіча пасля прыняцця ім тытула дэспата ў жніўні 1402 года, які быў падараваны імператарам Янам VII Палеалогам у Канстантынопалі [6].

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

Ілірыйскія гербоўнікі  (англ.) ўтрымліваюць згадкі аб двухгаловым арле, малююць на гербах у пачатку Новага часу. Белы двухгаловы арол у чырвоным поле быў гербам Няманічаў і Стэфана Лазаравіча, таксама арол Няманіча быў гербам Лазара Хрэбелянавіча і дынастыі Лазаравіч. Напалову белы і напалову чырвоны арол адлюстроўваўся на гербе Мрняўчэвіч.

Найноўшая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паштоўка Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў 1922 года: сербскі двухгаловы арол ламае сцягі Балгарыі, Аўстрыі, Венгрыі і Турцыі — дзяржаў Траістага саюза, супраць якіх Сербія ваявала ў Першай сусветнай вайне

Сербскі двухгаловы арол быў забаронены турэцкімі ўладамі як сімвал непадпарадкавання сербаў Турцыі. Сербскі крыж з чатырма так званымі «ацыламі» стаў іншым сімвалам сербскага супраціву, а з 1804 года белы двухгаловы арол зноў стаў сербскім сімвалам нароўні з сербскім крыжом: на аснове арла Няманічаў, намаляванага Хрыстафорам Жэфаравічам  (англ.) у Стэматаграфіі. Ён стварыў сербскі рэвалюцыйны сцяг [7]. Традыцыю Няманічаў ажывіла Сербская рэвалюцыя, і пасля прызнання незалежнасці Сербіі двухгаловы арол стаў адлюстроўвацца на гербе Сербіі, а сербскі крыж з'явіўся на тарчы, які адлюстроўваўся з 1882 года на грудзях сербскага арла, калі з'явілася Каралеўства Сербія. Арол на гербе адрозніваўся ад арла Няманічаў: яго крылы былі складзеныя, як у нямецкага. Прычынай таму з'яўляецца наўмысная памылка немца фон Штрэля, які намаляваў нямецкага арла [8]. Арол выкарыстоўваўся дынастыямі Абрэнавічы і Карагеоргіевічы; у 1883 годзе быў заснаваны ордэн Белага арла, якім узнагароджваліся сербскія і югаслаўскія грамадзяне за заслугі перад краінай і каронай да 1945 года.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е Atlagić 2009, p. 180.
  2. Atlagić 2009, pp. 181–182.
  3. Solovjev 1958, p. 130.
  4. а б в г Solovjev 1958, pp. 134–135.
  5. Ivić 1910, p. 30.
  6. Jahrbücher für Geschichte Osteuropas, vol. 8, Osteuropa-Institut München, F. Steiner Verlag, 1960, p. 511.
  7. "Ethnic Groups". 10. New York: Gordon and Breach. 1993. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  8. Atlagić 2009, p. 183.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]