Лазар Хрэбелянавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Лазар Хрэбелянавіч (сербск.: Лазар Хребељановић; 1329 — 28 чэрвеня 1389) — апошні незалежны кіраўнік Сербіі (13701389), святы Сербскай праваслаўнай царквы.

Лазар паходзіў не з царскага роду; ён быў жанаты на Міліцы, радавод якой часта выводзяць, каб звязаць Лазара з Неманічамі, ад Стэфана Першавенчанага. Упершыню Лазар вызначыўся пасля смерці Стэфана Душана, калі Сербскае царства распалася на асобныя часткі і феадалы пачалі разлютаваную барацьбу за першынство. На Вукашына, які захапіў уладу, падняліся ўсе сербскія велікашы, у тым ліку і Лазар. Ён запрасіў на дапамогу Людовіка I Венгерскага і захапіў у Вукашына ўдзелы і ўладу, а Людовік заняў Мачву.

Лазар не зваў сябе ні царом, ні каралём, але толькі князем, самадзержцам усёй Сербскай зямлі, і жыў у Крушэвацы. У 1376 Лазар дамогся ад візантыйскага патрыярха вызвалення ад накладзенага ім на Сербію яшчэ пры Стэфане Душане праклёну і прызнання сербскага патрыярхата.

Партрэтная фантазія сучаснага жывапісца

Скарыстаўшыся смерцю Людовіка Вялікага Венгерскага, Лазар адваяваў Мачву з Бялградам. Туркам Лазар плаціў штогадовую даніну, але марыў пазбавіцца ад іх, для чаго заключыў ваенны саюз з Твртка Баснійскім і Георгіем Кастрыётам Албанскім.

Калі ў 1389 султан Мурад I прывёў на Косава поле войска, якое нашмат пераўзыходзіла войска Лазара, лёс Сербіі быў вырашаны. Памяць пра Лазара, які загінуў у бітве, да цяперашняга часу захавалася ў сербскіх народных песнях. Святы Лазар быў абезгалоўлены, і яго мошчы былі перанесены ў Раваніцу, дзе насельніцы манастыра ў наш час даглядаюць за хворымі дзецьмі. З 1889 года ў Сербіі ўручаецца ордэн Святога князя Лазара.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).
Папярэднік:
Стэфан Ураш V
Князь Сербіі
13701389
Пераемнік:
Стэфан Лазаравіч