Сетумаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сетумаа (вырус. Setomaa, эст.: Setumaa) — гістарычная вобласць пасялення народа сету, у літаральным перакладзе «зямля сету». Падзелена адміністрацыйна на дзве часткі: адна частка знаходзяцца ў Эстоніі (у паветах Пылвамаа і Вырумаа), іншая знаходзіцца ў Пячорскім раёне Пскоўскай вобласці на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Паводле Тартускага мірнага дагавора паміж Эстоніяй і Савецкай Расіяй ад 2 лютага 1920 года, увесь Пячорскі край (заходняя частка Пскоўскага павета) адышоў да Эстоніі. З Сетумаа ўтварылі павет з назвай Петсерымаа (Пячорскі павет), павятовым цэнтрам сталі Пячоры (эст.: Petseri).

23 жніўня 1944 года была створана Пскоўская вобласць. 16 студзеня 1945 года аднабаковым указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР у яе ўвайшоў Пячорскі раён, арганізаваны з 8 воласцей і г. Пячоры, якія ўваходзілі раней у склад Эстоніі. Мяжа паміж РСФСР і Эстонскай ССР падзяліла Сетумаа напалам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Reissar, Leo. 1996. Setumaa läbi sajandite: Petserimaa. Tallinn: Kupar, 1996. ISBN 9985-61-088-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]