Скансен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сядзіба Скугахольм.
Бар «Губхюлан», Музей тытуня і запалак.

Скансен (швед. Skansen) — этнаграфічны комплекс — музей пад адкрытым небам, музей-вёска, размешчаны на востраве Юргордэн (швед. Djurgården) у Стакгольме. Заснаваны Артурам Хазеліусам 11 кастрычніка 1891 г..

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

У 1810 годзе на востраве Юргордэн, які раней з'яўляўся валоданнем шведскай кароны, гандляр Ён Бургман пабудаваў летні павільён з прыгожым відам на горад, там жа ім быў разбіты дзівосны сад. Маёнтак Бургмана атрымаў назву «Скансен», бо побач была невялікая крэпасць (шв. skans - умацаванне), дзе прынцы каралеўскай сям'і навучаліся ваеннаму майстэрству.

У 1891 годзе Артур Хазеліус, дырэктар і заснавальнік Музея Паўночных краін, набывае маёнтак «Скансен». Тады ён піша: «... туды была перанесена палатка, з мэтай закласці музей, які не мае аналагаў, а менавіта фальклорны культурна-гістарычны музей пад адкрытым небам».

У нядзелю 11-га кастрычніка, 1891 «Скансен» упершыню адкрыўся для наведвальнікаў, а яго першым экспанатам была хатка з Муры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]