Музей

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Галоўны ўваход Брытанскага Музея ў Лондане
Пергамскі Алтар у Пергамскім музеі ў Берліне

Музей (ад грэч.: μουσεῖον — дом муз) — установа, якая займаецца збіраннем, вывучэннем, захоўваннем і экспанаваннем прадметаў - помнікаў натуральнай гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама асветніцкай і папулярызатарскай дзейнасцю.

Спачатку гэта паняцце азначала калекцыю прадметаў (экспанатаў) па мастацтве і навуцы, затым, з XVIII стагоддзя, яно ўключае ў сябе таксама будынак, дзе размяшчаюцца экспанаты. З XIX стагоддзя далучылася навукова-даследчая работа, якая праводзіцца ў музеях. А з шасцідзесятых гадоў XX стагоддзя пачалася педагагічная дзейнасць музеяў (спецыяльныя праекты для дзяцей, падлеткаў і дарослых).

З развіццём камп'ютэрнай тэхнікі і Інтэрнэту з'явіліся таксама віртуальныя музеі на CD-ROM або ў Інтэрнэце.

У 1946 годзе была створана міжнародная арганізацыя ICOM (анг. International Council of Museums) для падтрымкі і развіцця дзейнасці музеяў. Гэтая арганізацыя ўключае ў сябе больш за 27 000 удзельнікаў з 115 краін свету і цесна працуе з ЮНЕСКА і іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]