Скрытажабернікі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Скрытажабернікі
Andrias japonicus cropped.jpg
Японская гіганцкая саламандра
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Земнаводныя

Атрад:

Хвастатыя земнаводныя

Сямейства:

Скрытажабравыя

Навуковая назва

Cryptobranchidae Fitzinger, 1826

ITIS   173585
NCBI   30365

Скрытажабернікі, гіганцкія саламандры (Cryptobranchidae) — сямейства хвастатых земнаводных.

Вядомы з міяцэну (25—7 млн. гадоў назад). Падзяляюцца на 2 роды, 3 віды. Сямейства ўключае найбольш прымітыўных хвастатых амфібій, што паўторна цалкам перайшлі да воднага спосабу жыцця. Прадстаўляе самых буйных сучасных земнаводных — гіганцкіх саламандраў.

Даўжыня да 1,8 м, маса да 70 кг. Цела пляскатае, галава вялікая, плазаватая, рот шырокі. На пярэдніх нагах па 4 пальцы, на задніх па 5. Хвост доўгі, сціснуты з бакоў. У дарослых захоўваюцца 2—4 жабравыя дугі.

Трапляюцца ва Усходнім Кітаі і Японіі, больш дробны від — на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі. Кормяцца рыбай, земнаводнымі і воднымі беспазваночнымі.

Азіяцкія віды амаль вынішчаны.

Літаратура [правіць]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Скрытажабравыя // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.