Скурыстакрылыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Скурыстакрылыя
Forficula auricularia.jpg
Forficula auricularia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dermaptera De Geer, 1773

Падатрады і сямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   102451
NCBI   27434

Скурыстакрылыя, таксама Вухавёрткі[1] (Dermaptera) — атрад насякомых з няпоўным ператварэннем. Налічваецца больш за 1900 відаў (1967 відаў па стане на люты 2008 года).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела складае 3,5-50 мм. Пярэднія крылы цвёрдыя і моцна скарочаныя (ператвораныя ў цвёрдыя, скурыстыя надкрыльцы), заднія — перапончатыя, але існуюць і бяскрылыя формы. На канцы брушка ёсць прыдаткі ў выглядзе пары кляшчоў (цэркі). Вільгацелюбівыя і цеплалюбівыя, вядуць пераважна начны лад жыцця. Сілкуюцца дэтрытам і арганічнымі астаткамі жывёл і раслін.

Вядомыя вонкавыя паразіты (Arixenia esau) кажаноў (Cheiromeles torquatus), і драпежнікі (Arixenia jacobsoni) сілкуюцца насякомымі, якія насяляюць гуана кажаноў (гэтых вухавёртак вылучаюць у асобны падатрад Arixenina). Гемімерыды (Неmimerida, 7 відаў роду Hemimerus, Афрыка) паразітуюць на скуры хамяковага пацука (Cricetomys gambianus).

Зноскі

  1. Напісанне Скурыстакрылыя, Вухавёрткі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.483