Служэбнік Варлаама Хутынскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркушы 10 (адварот) — 11. Канец XII — пачатак XIII стст.
Аркушы 10 (адварот) — 11. Канец XII — пачатак XIII стст.
Служэбнік Варлаама Хутынскага
Дзяржаўны гістарычны музей

Хуты́нскі служэ́бнік, ці служэ́бнік Варлаа́ма Хуты́нскага — усходнеславянскі рукапісны помнік 12—13 ст.

Паводле некаторых версій, служэбнік паходзіць з Полацкіх зямель. Належаў Варлааму, заснавальніку Наўгародскага Хутынскага манастыра (адсюль назва).

Напісаны ўставам на пергаменце на 30 аркушах на стараславянскай мове, уключае літургіі і малітвы. Аздоблены 2 мініяцюрамі з выявамі Васіля Вялікага і Іаана Златавуста, 3 застаўкамі і ініцыяламі з рысамі візантыйскага стылю ў спалучэнні з раннімі матывамі тэраталагічнага стылю: манументальныя, сухаватыя спакойныя постаці святых змешчаны ў арнаментаваных рамках, выкананых сіняй і чырвонай фарбамі; застаўкі ў выглядзе прамавугольных рамак, у якіх выявы пакручастых лістоў, кругі з візантыйскімі кветкамі «крынамі». Ініцыялы выкананы кінавар'ю і золатам. У 16 ст. контуры малюнкаў падноўлены залатой падводкай.

Зберагаецца ў Гістарычным музеі ў Маскве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хутынскі служэбнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 78.
  • Протасьева Т. Н. Византайский орнамент // Древнерусское искусство: Рукописная книга. М., 1974. Сб. 2.
  • Попова О. С. Русская книжная миниатюра XI—XV вв. // Древнерусское искусство: Рукописная книга. М., 1983. Сб. З.
  • Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984.