Снежны барс (тытул у альпінізме)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Снежны барс — неафіцыйны тытул (званне) у альпінізме. Афіцыйная назва жэтона, якім узнагароджваюцца альпіністы, якія заваявалі найвышэйшыя вяршыні, размешчаныя на тэрыторыі былога СССР, — «Пакарыцель самых высокіх гор СССР».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Званне і знак заснаваны ў 1967 годзе. Аўтарам эскіза нагруднага знака стаў заслужаны майстар спорту, заслужаны трэнер СССР І. І. Антановіч  (руск.). Жэтон пранумараваны. Нумар кожнага жэтона замацоўваецца за альпіністам у парадку паступлення інфармацыі аб здзейсненых узыходжаннях[1].

Гэты жэтон карыстаецца павагай не толькі ў новых незалежных дзяржавах, якія ўтварыліся на тэрыторыі СССР (СНД), але і ў многіх замежных краінах. У афіцыйны спіс альпіністаў, узнагароджаных гэтым жэтонам, уваходзіць шмат замежных альпіністаў.

Усяго званне «Снежнага барса» за ўзыходжанні ў перыяд 1961—2010 гг. прысвоена 567 альпіністам, уключаючы 29 жанчын[2].

У розныя перыяды часу альпіністам, якія падымаліся на вяршыні, уручаўся жэтон:

З 1990 г. і па цяперашні час жэтонам ўзнагароджваюцца альпіністы за заваяванне ўсіх 5-ці гор былога Савецкага Саюза вышынёй звыш 7000 м (спіс прыведзены ў парадку змяншэння складанасці і небяспекі ўзыходжання)[1]:

Рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

  • Барыс Коршунаў (Расія, Масква) стаў 9-разовым «Снежным барсам» (1981—2010)[2].
  • Барыс Коршунаў (Расія, Масква) апошні раз выканаў нарматыў ва ўзросце 69 гадоў[2].
  • Андрэй Цялішчаў (Казахстан, Усць-Каменагорск) у 22 года стаў самым маладым «Снежным барсам» (1986)[2].
  • Малік Ісмет (Казахстан, Алматы) стаў першым «Снежным барсам» за адзін сезон (1991)[2].
  • Анджэй Баргель  (укр.) (Польшча) — выканаў усе 5 узыходжанняў у 29 дзён 17 гадзін 5 хвілін ад выхаду базавага лагера 15 ліпеня (лета 2016)

Спіс беларускіх альпіністаў, узнагароджаных тытулам[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Стариков Г. А. История появления жетона «Покоритель высочайших гор СССР» («Снежный барс »). Архівавана з першакрыніцы 18 серпня 2011. Праверана 30 січня 2012.
  2. а б в г д Список альпіністів, нагороджених жетоном «Підкорювач найвищих гір СРСР»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 грудня 2016. Праверана 30 січня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альпинизм. Энциклопедический словарь/ Захаров П. П., Мартынов А. И., Жемчужников Ю. А. — М.: ТВТ Дивизион, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]