Соевае малако

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соевае малако
Выява
Краіна паходжання
Матэрыял soy bean[d]
Вугляродны след 0,4 kilogram of carbon dioxide equivalent per kilogram[1] і 0,98 kilogram of carbon dioxide equivalent per kilogram[2]
Водны след 3 763 cubic metre per ton[3] і 27,8 litre per kilogram[2]
Код NCI Thesaurus C178188
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бутэлька соевага малака

Соевае малако — вадкасць расліннага паходжання, якая вырабляецца з соевых бабоў. Вонкава падобнае да малака. Радзіма соевага малака — Усходняя Азія. Як і іншыя віды расліннага малака (рысавае, аўсянае, міндальнае), соевае малако выкарыстоўваецца ў кулінарыі. З соевага малака вырабляюцца тофу, соевы ёгурт і іншыя напоі (напрыклад, малочныя кактэйлі).

Для вытворчасці соевага малака пюрыруюцца папярэдне замочаныя на некалькі гадзін соевыя бабы. Атрыманая маса варыцца, фільтруецца і астуджваецца.

У прамысловай вытворчасці соевага малака размочаныя соевыя бабы пюрыруюцца ў вадзе, у якой былі замочаныя, затым маса адціскаецца, а вадкасць награваецца на працягу кароткага часу да тэмпературы 135—150 °C.

У хатніх умовах соевае малако можа быць прыгатавана за 15—20 хвілін з замочаных ці сухіх соевых бабоў.

Соевае малако змяшчае соевы бялок (каля 3 %), а таксама мікраэлементы. Многія гатункі дадаткова ўзбагачаны кальцыем і вітамінам B12, якія змяшчаюцца і ў каровіным малацэ. Соевае малако лёгка засвойваецца арганізмам.

Зноскі