Соць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соць
руск. Соть
Характарыстыка
Даўжыня 144 км
Басейн 1 460 км²
Расход вады 6,5 м³/с (59 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне урочышча Мядзведкава каля вёскі Малеева ля мяжы з Валагодскай вобласцю
 • Вышыня 155,7 м
 • Каардынаты 58°34′09″ пн. ш. 40°07′17″ у. д.HGЯO
Вусце Кастрамское вадасховішча
 • Вышыня 84,3 м
 • Каардынаты 57°58′34″ пн. ш. 40°41′50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Кастрамское вадасховішча → Кастрама → Горкаўскае вадасховішча → Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіён Яраслаўская вобласць
Код у ДВР 08010300212110000011566
physical
Соць
Соць
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Соць (руск.: Соть) — рака ў еўрапейскай частцы Расіі; працякае па Яраслаўскай вобласці, у верхнім цячэнні — па Першамайскім раёне, у ніжнім — на мяжы раёнаў Данілаўскага на захадзе і Любімскага на ўсходзе. Бярэ пачатак на Данілаўскім узвышшы, цячэ на паўднёвы ўсход, упадае з паўночнага захаду, побач з вусцем ракі Воньга, у Кастрамскі заліў Горкаўскага вадасховішча, да стварэння якога была правым прытокам ракі Кастрамы. Даўжыня — 144 км, плошча басейна — 1460 км². Жыўленне пераважна снегавое. Разводдзе ў красавіку — маі, у гэты час сплаўная. Сярэднегадавы расход вады — 6,5 м³/с (за 59 км ад вусця). Пад лёдам з канца кастрычніка — лістапада па красавік.

Соць пачынаецца ва ўрочышчы Мядзведкава побач з вёскай Малеева Першамайскага раёна, за адзін кіламетр ад мяжы з Валагодскай вобласцю.

У верхнім цячэнні Соць цячэ сярод высокіх лясных берагоў, шырыня ракі 8—10 метраў. У сярэднім цячэнні, ніжэй за адміністрацыйны цэнтр Першамайскага раёна пасёлка Прачыстае, размешчанага за кіламетр ад ракі, рака пашыраецца да 15—20 метраў. У верхнім і сярэднім цячэнні рака часам утварае невялікія перакаты і парожкі, цячэнне даволі хуткае. За вусцем ракі Коншы ніжэй населенага пункта Цітова пачынае адбівацца падпор вадасховішча, цячэнне значна запавольваецца, рака выходзіць на раўніну і пачынае ўтвараць вялікія лукавіны.

Каля Левінскага перасякае аўтамагістраль М8 «Масква — Халмагоры» і чыгунку Данілаў — Волагда; каля Барадзіно — чыгунку Данілаў — Любім.

Зноскі