Спандыліт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спандыліт
МКБ-10-КМ M46
МКБ-9-КМ 720.89[1][2] і 720.8[1][2]
DiseasesDB 27077
MeSH D013166
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спандылі́т[3] — хранічнае захворванне, пераважна інфекцыйнага характару, запаленне структурных элементаў пазваночніка.

Вылучаюць спецыфічныя формы (туберкулёзны, грыбковы, сіфілітычны, ганарэйны, тыфозны і інш.) і неспецыфічныя (гематагенны, гнойны, рэўматоідны і інш.). Праяўляецца спандыліт мясцовым болем, павышэннем тэмпературы цела, слабасцю, павышанай стамляльнасцю.

Праявы спандыліту рознай этыялогіі маюць свае асаблівасці: млявы працяг хваробы і развіццё анкілозаў пры хваробе Бехцерава; фарміраванне кіфозу пры туберкулёзным спадыліце. Пры гнойным спадыліце паступова разбураюцца і дэфармуюцца целы пазванкоў. Пры працяглым цячэнні туберкулёзнага спандыліту развіваецца горб. Скрыўленне пазваночніка выклікае парушэнне функцыі органаў грудной поласці.

Захворванне ўскладняецца абсцэсамі, свішчамі і інш.

Дыягназ удакладняюць з дапамогай метадаў тамаграфіі[3]. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.

Зноскі

  1. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. а б БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]