Спідвей

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Спідвей. Гоншчыкі робяць паварот
Extraliiga у Фінляндыі.

Спідвей (ад англ.: speedway — хуткасная дарога), ці трэкавыя матагонкі — адзін з відаў матацыклетнага спорту.

Галоўнае адрозненне спідвея ад колцавых матагонак і мотакроса складаецца ў трасе, якая ўяўляе сабой авал даўжынёй ад 260 м да 400 м (стандартная бегавая дарожка стадыёна), звычайна з гаравым роўным пакрыццём. Аднак, папулярны і зімовы варыянт спідвея - па ледзяным пакрыцці. Менш распаўсюджаныя гонкі па земляных і травяных трэках, а таксама з даўжынёй дарожкі адзін кіламетр і больш (на іпадроме).

Колькасць удзельнікаў звычайна ад 4 да 6 у кожным заездзе. Найбольш папулярныя гонкі на матацыклах 500 см³, аднак, спаборніцтвы праводзяцца і сярод 250 - і 125 - см³ матацыклаў. Таксама вядомыя спаборніцтвы на матацыклах з каляскай, мапедах і матаролерах.

Спаборніцтвы праводзяцца з 1920-х гг. Першы чэмпіянат свету па спідвею прайшоў у 1936 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Motosport-stub

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.