Спі (апавяданне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спі
Жанр апавяданне
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1991

«Спі» (руск.: «Спи») — апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1991 годзе. Асноўнай праблематыкай аповядання з’яўляецца праблема сну-рэальнасці[1].

Апавяданне ўпершыню апублікавана ў складзе першага аўтарскага зборніка Пялевіна «Сіні ліхтар» (1991) і ў тым жа годзе ў серыяльным зборніку НФ-35[2].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне ў апавяданні адбываецца ў пачатку перабудовы, ужо згадваецца Ельцын. Галоўны герой, Мікіта, студэнт другога курса інстытута N., выяўляе ў сябе здольнасць нармальна функцыянаваць у сне. Мікіта нарадзіўся ў хрушчоўскую адлігу. Праз кароткі час ён пераконваецца, што так жывуць усе навакольныя людзі, якія насяляюць СССР.

Мікіта раптам разумее, што большую частку свайго жыцця не ўсведамляў сябе і навакольны свет цалкам («жыве ў дрымоце»), у якой няма месца складанасцяў і цяжкасцей, а ёсць толькі спакойнае існаванне. Ён не задумваецца пра мэты сваіх дзеянняў, матывы ўчынкаў, як і ўсе навокал: сябры, бацькі, мінакі — усе паглыбленыя ў сон.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Мікіта, які з’яўляецца ў апавяданні «на адной з лекцый па эм-эл філасофіі» і прадстаўлены менавіта як Мікіта Сонечкін, галоўны герой і навакольныя яго абставіны з першых радкоў падаюцца (і ўспрымаюцца) у іранічным ключы: назва курса марксісцка-ленінскай філасофіі зніжана і весела пазначаецца як «эм-эл…», а пачатковыя літары імя і прозвішча героя выклікаюць алюзіўную сувязь з ініцыяламі М. С. Хрушчова.

Асноўны ж час апавядання — час палітычнага і эканамічнага крызісу 1990-х гадоў, час Б. М. Ельцына[3]. У апавяданні аўтар выкарыстоўвае постмадэрнісцкі хранатоп, які абапіраецца на «стыкі паміж рэальнасцю». Пялевін у апавяданні працуе над праблемай улады над чалавечай свядомасцю: бо людзі вакол, простыя абывацелі, спакойна спяць, пакуль улада робіць усё, што ёй уздумаецца.

Важны элемент апавядання — гэта сон. Герой апраўдвае сваё прозвішча «СОНечкін», але аўтар падкрэслівае, што «сон» героя не зададзены нараджэннем, але адольвае яго «з некаторых часоў»[3].

У літаратуразнаўчай крытыцы мноства разоў гаварылася пра інтэртэкстуальнасць сувязі сучаснай постмадэрнісцкай прозы з раманам І. Ганчарова «Абломаў».

Можна казаць, што сон у апавяданні мае розныя станы і ступені: «начны» і «дзённы», «смяротны» і «дзівосны», да «поўнага адключэння» і «не канчаткова», «часовае нябыццё» і «неарганічнае здранцвенне».

Даследнікі адзначаюць у апавяданні «Спі» наступныя групы культурна-канатыраванай лексікі: савецкія рэаліі; згадкі вядомых людзей, значных гістарычных падзей; фрэймы-сцэнары; метафары і параўнальныя абароты з нацыянальна-культурным фонавым кампанентам; прэцэдэнтныя тэксты[4].

Адметная асаблівасць апавядання — высокая частата ўжывання займеннікаў (у доследным тэксце апавядання «Спі» зафіксавана 344 займенікавых канструкцыі)[5].

Зноскі

  1. Гимранова Ю. А. Креативные рецепции тургеневских рассказов Виктором Пелевиным // Вестник Южно-Уральского государственного гуманитарно-педагогического университета. — 2018. — Вып. 1. — ISSN 2618-9682
  2. СПИ: Рассказ // НФ: Сб. науч. фантастики. Вып. 35. — М.: Знание, 1991. — С. 189—204.
  3. а б Богданова О. В., Беневоленская Нонна Петровна. Социологизированный вариант субъективного идеализма в рассказе В. Пелевина «Спи» // Вестник Санкт-Петербургского университета. Язык и литература. — 2009. — № 2—2.
  4. Уржа Анастасия Викторовна, Скворцова Валерия Витальевна. Текстовые функции культурно-коннотированной лексики в рассказе В. Пелевина «Спи» и его англоязычном переводе // Мир русского слова. — 2016. — Вып. 3. — ISSN 1811—1629
  5. Матвейкина Ю. И. Функции местоимений и стратегия текста (на материале рассказа В. О. Пелевина «Спи») // Актуальные проблемы гуманитарных и естественных наук. — 2010. — № 4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]