Стары Аэрадром (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стары Аэрадром
Стары Аэрадром
52°27′22″ пн. ш. 31°00′00″ у. д.HGЯO
Горад Гомель
Адміністрацыйны раён горада Цэнтральны, Чыгуначны
Архітэктары В.К. Казлоў
Ранейшыя назвы Аэрадром
Паштовыя індэксы 246028, 246032
Map

Стары Аэрадром — жылы масіў у Цэнтральным і Чыгуначным раёнах Гомеля. Умоўныя межы: вуліца Савецкаявуліца Малайчукавуліца Юбілейнаяпраезд Галавацкагавуліца Галавацкага. Апроч згаданых вуліц, уключае вуліцы Кожара, 50 год БССР і Цімафеенкі[1][2]. Пачаў фарміравацца з канца 1960-х гг. на тэрыторыі былога аэрадрома[3], факт чаго і спрычыніўся да ўзнікнення адпаведнай назвы. Узводзіўся па праекце архітэктара Яўгена Казлова[4]. Складаецца са шматпавярховай забудовы рознай высотнасці. Праз ландшафтна-камунікацыйныя асаблівасці да яго прыцягваецца ўчастак вуліцы Падгорнай (па сутнасці, невялікі пасёлак), дзе пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу.

Зноскі

  1. Карта микрорайонов Гомеля // городгомель.бел
  2. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 14-15. Паказальна, што і ў гэтым атласе, і ў іншых сучасных картаграфічных выданнях назва «Стары Аэрадром» адсутнічае.
  3. Строительная летопись города : [научно-популярное издание] / в вып. дан. авт.: Б. М. Захарин, Ю. Э. Глушаков, А. В. Коноваленко, А. А. Чачин; ред. кол.: В. И. Пилипец и др. ; фото М. А. Амелиной и др. — Гомель : Вечерний Гомель-Медиа, 2011. — С. 180-181.
  4. Казлоў Яўген Кузьміч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 588.