Стол
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Стол — прадмет мэблі, які складаецца з гарызантальнай паверхні (стальніцы) і падставы.
Сталы выкарыстоўваюцца для таго, каб размяшчаць прадметы, у прыватнасці ежу, на вышыні, зручнай для чалавека. Пры гэтым чалавек можа сядзець ці стаяць. Форма стальніцы пераважна круглая ці прамавугольная, але існуе вялікая колькасць сталоў са стальніцай у форме іншых геаметрычных фігур, нават самых складаных. Колькасць апор змяняецца ад адной, якая знаходзіцца ў цэнтры да той колькасці, якую задумаў яго стваральнік.
Сталы ўпершыню з'явіліся ў Старажытным Егіпце і затым сталі шырока выкарыстоўвацца паўсюдна.
Існуе мноства разнавіднасцей стала:
- абедзенны стол
- сервіровачны стол
- пісьмовы стол
- часопісны стол
- туалетны стол
- стол для тэлевізара
- стол для пасяджэнняў
- стол для машыністкі
- камп'ютэрны стол
- прыстаўны стол і інш.
| Гэта пачатак артыкула пра мэблю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
