Мэбля
Мэ́бля (фр.: meuble, ад лац.: mobile) — сукупнасць перасоўных ці ўбудаваных вырабаў для абстаноўкі жылых і грамадскіх памяшканняў і разнастайных зон знаходжання чалавека.
Адрозніваюць:
- набор мэблі — група мэблевых вырабаў з шырокай варыянтнасцю па складу, аб'яднаных паміж сабой архітэктурна-мастацкай (стылістычнай) задачай, прызначаных для абстаноўкі розных функцыянальных зон памяшкання;
- гарнітур мэблі — група мэблевых вырабаў, аб'яднаных мастацка-стылістычнай і канструктыўнай прыкметамі, прызначаных для абстаноўкі пэўнай функцыянальнай зоны памяшкання;
- мэблевы выраб — адзінка прадукцыі мэблевай вытворчасці.
Да мэблі адносяцца: стол, крэсла і стул, ложкі, канапы, шафы розных тыпаў і прызначэнняў.
Гісторыя мэблі[правіць]
З'яўленне мэблі адносіцца да часу пераходу першабытных абшчын да аседласці. Мэбля развівалася хутчэй у тых плямёнаў, якія ў сілу кліматычных умоў мелі большую патрэбу ў закрытых памяшканнях. Важнейшай умовай развіцця мэблі была таксама наяўнасць матэрыялу, які мае неабходную трываласць, невялікую вагу і падатлівасць да апрацоўкі. Першае месца сярод гэтых матэрыялаў належыць драўніне. Развіццё мэблі таксама звязана з развіццём мастацкіх стыляў, з асаблівасцямі нацыянальных традыцый побыту і мастацтва ў цэлым.
Віды мэблі[правіць]
Па эксплуатацыйнаму прызначэнню выдзяляюць наступныя віды мэблі:
- бытавая мэбля
- мэбля для грамадскіх памяшканняў
- мэбля для агульнага пакоя
- мэбля для спальні
- мэбля для сталовай
- мэбля для кабінета
- мэбля для ваннага пакоя
- мэбля для пярэдняга пакоя
- мэбля для грамадскіх памяшканняў
- дзіцячая мэбля
- кухонная мэбля
- садовая мэбля
- мэбля для дашкольных устаноў
- мэбля для прадпрыемстваў гандлю
- медыцынская мэбля
- бібліятэчная мэбля і інш.
Віды мэблі па функцыянальнаму прызначэнню:
- корпусная мэбля для захоўвання (шафа, секрэтэр, сервант, буфет і г.д.)
- мэбля для сядзення, ляжання (ложак, канапа, кушэтка, крэсла і г.д.)
- стол
- дзіцячы манеж
- вешалка і інш.
Віды мэблі па канструкцыйных прыкметах:
- разборная мэбля
- універсальна-зборная мэбля
- секцыйная мэбля
- неразборная мэбля
- убудаваная мэбля
- складная мэбля
Віды мэблі па тэхналогіі вырабу і матэрыялах:
- гнутая мэбля
- гнутаклееная мэбля
- плеценая мэбля
- мэбля з драўніны
- мэбля з пластмас
- мэбля з метала і інш.