Стоп-кран
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Стоп-кран (кран экстранага тармажэння) — кампанент сістэмы тармазнога абсталявання чыгуначнага вагона, прызначаны для прывядзення тармазоў у дзеянне ў выпадку крайняй неабходнасці з мэтай экстранага спынення цягніка. Устанаўліваецца ў даступных для абслуговаючага персаналу і пасажыраў месцах: тамбурах, у пасажырскім памяшканні вагона.
Для прадухілення націску (зрыву) стоп-крана без уважлівай прычыны заканадаўствам многіх краін прадугледжаны грашовыя штрафы, а самі стоп-краны, як правіла, пламбуюцца.
Літаратура [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стоп-кран- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).