Стральба ў Льежы, 2011

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 50°38′42″ пн. ш. 5°34′23″ у. д. / 50.645° пн. ш. 5.573056° у. д. (G) (O) (Я)

Стральба ў Льежы
20100722 liege13.JPG
Месца атакі Плошча святога Ламбарда Льеж, Бельгія
Мэта атакі суседзі, людзі якія сабраліся на аўтобусным прыпынку
Дата Аўторак 13 снежня 2011
12:30 — 12:34 (UTC+1)
Спосаб атакі Растрэл, выкарыстанне гранат
Зброя FN FAL, Рэвальвер, ручныя гранаты
Загінуўшыя 7 (уключаючы тэрарыса і хатнюю работніцу)
Параненыя 124
Колькасць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Нардзін Амрані
Арганізатары

Стральба ў Льежы — масавае забойства, учыненае бельгійскім горадзе Льеж у аўторак 13 снежня 2011 года. Злачынства было здзейснена на аўтобусным прыпынку на плошчы святога Ламбера.[1]

Стральба[правіць | правіць зыходнік]

У аўторак раніцай 13 снежня 2011 года 33-летні Нардзін Амрані заўважыў 45-летнюю хатнюю работніцу суседзяў, калі тая праходзіла міма яго дзвярэй, і запрасіў яе зайсці, сказаўшы, што жадае прапанаваць ёй працу. Пасля гэтага ён забіў яе ў сваёй кватэры.[2] Пасля гэтага злачынец, узброіўшыся некалькімі ручнымі гранатамі паўаўтаматычнай вінтоўкай FN FAL, і Рэвальверам[3] каля 12:30 на сваім аўтамабілі прыехаў у цэнтр горада на плошчу святога Ламбера, дзе тады павінен быў праходзіць штогадовы калядны кірмаш і сабралася некалькі сотняў чалавек. Амрані выйшаў з машыны, падышоў да аўтобуснага прыпынку і шпурнуў ў людзей на ім чатыры гранаты, а затым ён, забегшы на дах булачнай, адкрыў па людзям, якія сабраліся на прыпынку і плошчы, стральбу з аўтамата. Праз некаторы час, каля 12:34 па мясцовым часе, Амрані паранены асколкамі ўласнай гранаты пакончыў з сабой, стрэліўшы сабе ў галаву (першапачаткова паведамлялася, што ён падарваў сябе гранатай). На месцы было забіта 4 чалавека, уключаючы Амрані: 15-летні падлетак, яго 17-летні сябар і 75-летняя жанчына, якая толькі што вярнулася з бальніцы. Яшчэ адзін чалавек — 2-гадовае дзіця — памёр у бальніцы ад атрыманых раненняў. 123 чалавека атрымалі раненні рознай ступені цяжару, 5 з іх знаходзяцца ў крытычным стане.[4][5]

Злачынец[правіць | правіць зыходнік]

Тэрарыстам апынуўся раней асуджаны за захоўванне зброі 32-гадовы Нардзін Амрани[6], чый бацькі імігрыравалі ў Бельгію з Марока[7].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]