13 снежня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
13 снежня — трыста сорак сёмы (трыста сорак восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць]
- 1919: Адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР
- 1981: У Польшчы ўведзена ваеннае становішча (адменена 22.7.1983)
- 2007: Падпісаны Лісабонскі дагавор
Нарадзіліся[правіць]
- 1504: Пій V, Папа Рымскі
- 1521: Сікст V, Папа Рымскі
- 1553: Генрых IV, кароль Францыі
- 1780: Іаган Вольфганг Дзёберайнер, нямецкі хімік
- 1797: Генрых Гейнэ, нямецкі паэт, публіцыст і крытык (пам. 17.2.1856)
- 1907: Мікалай Лапіцкі, святар, дзеяч беларускай эміграцыі (пам. 8.8.1976)
- 1920: Кейсон Фамвіхан, дзяржаўны і палітычны дзеяч Лаоса (пам. 21.11.1992)
- 1923: Філіп Уорэн Андэрсан, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1981: Эмі Лі, вакалістка гурта Evanescence
Памерлі[правіць]
- 304: Хрысціянская пакутніца Святая Люцыя
- 1124: Калікст II, Папа Рымскі
- 1204: Майманід, яўрэйскі філосаф
- 1250: Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1466: Данатэла, фларэнційскі скульптар-разьбяр (нар. ~1386)
- 1826: Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, беларускі рэлігійны дзеяч, гісторык
- 1942: Яфім Бялевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху
- 2009: Пол Энтані Самуэльсан, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 15.5.1915)