Бельгія
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
| Koninkrijk België
Каралеўства Бельгія |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
|
дэвіз: "Eendracht maakt macht" |
|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| дзяржаўная мова: | Нідэрландская, французская, Нямецкая |
| сталіца: | Брусель |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | Альберт ІІ |
| плошча: | 30,528 км² |
| насельніцтва: | 10,419,000 2005 |
| шчыльнасць насельніцтва: | 342 жых./км² |
| грашовая адзінка: | Еўра |
| часавы пояс: | |
| гімн: | "La Brabançonne" |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | .be |
| міжнародны тэлефонны код: | +32 |
| карта | |
Бельгія — краіна ў Заходняй Еўропе.
Змест |
[правіць] Гісторыя Бельгіі
Гл. Гісторыя Бельгіі
[правіць] Палітычная структура
Бельгія — канстытуцыйная манархія (з пачатку існавання) і федэральная дзяржава (з 1980 году). Глава дзяржавы — кароль, у наш час — Альберт II (з 1993 года). Фактычны глава дзяржавы — прэм'ер-міністр. Як правіла, прэм'ер-міністрам становіцца прадстаўнік партыі, якая набрала найбольшую колькасць галасоў на парламентскіх выбарах. Урад фармальна прызначаецца каралём. Таксама склад ураду павінен быць зацверджаны парламентам. Канстытуцыя патрабуе ад ураду прытрымлівацца моўнага парытэту: палова міністраў павінна быць прадстаўнікамі нідэрландскамоўнай суполкі, палова — франкамоўнай.
Федэральный парламент — дзвюхпалатны. Верхняя палата — Сенат (нідэрл.: Senaat), ніжняя — Палата прадстаўнікоў народу (нідэрл.: Kamer van volksvertegenwoordigers). Абедзве палаты выбіраюцца прамым усеагульным галасаваннем раз у чатыры гады. Права голасу маюць усе грамадзяне краіны, якім ёсць 18 год. У Сенаце засядаюць 40 дэпутатаў, у Палаце прадстаўнікоў народу — 150.
Часам Бельгію называюць падвойнай федэрацыяй, бо яна падзяляецца адначасова на тры акругі і тры моўныя суполкі. У зону адказнасці акруг уваходзіць кіраванне мясцовай гаспадаркай, публічныя работы (напрыклад, дарожнае будаўніцтва), пытанні экалогіі і г. д.), у зону адказнісці моўных суполак — у першую чаргу пытанні, якія звязаны з культурай, у тым ліку адукацыя, навуковая дзейнасць і спорт.
Кожная акруга і кожная моўная суполка мае свой парламент і свой урад, аднак па ўзаемнай згодзе парламенты і ўрады Фламандскай акругі і Нідэрландскамоўнай суполкі аб'ядналіся. Такім чынам у Бельгіі ёсць шэсць урадаў і шэсць парламентаў. Федэральны ўрад адказвае за каардынацыю дзеяннеў астатніх пяці ўрадаў, а таксама за пытанні агульнадзяржаўнай важнасці, такіх як: абарона, замежныя справы, агульнадзяржаўная эканамічная і манетарная палітыка, пенсіі, ахова здароў'я.
Бельгія ўступіла ў Еўрасаюз 25 сакавіка 1957 года. Таксама ўваходзіць у НАТА ад яе заснавання.
[правіць] Адміністрацыйнае дзяленне
У Бельгіі паралельна існуе падвойная сістэма адміністрацыйнага дзялення:
- Бельгія падзеляецца на тры акругі, дзве з якіх дзеляцца на правінцыі:
- Фламандская акруга:
- Правінцыя Антверпэн
- Правінцыя Лімбург
- Правінцыя Усходняя Фландрыя
- Правінцыя Заходняя Фландрыя
- Правінцыя Фламандскі Брабант
- Валонская акруга
- Правінцыя Эно
- Правінцыя Льеж
- Правінцыя Люксембург
- Правінцыя Намюр
- Правінцыя Валонскі Брабант
- Брусельская сталічная акруга
- Фламандская акруга:
- Паралельна з гэтым, Бельгія дзеліцца на тры моўныя супольнасці:
- Нідэрландскамоўная супольнасць (Фламандская акруга і Брусельская сталічная акруга)
- Франкамоўная супольнасць (Валонская акруга і Брусельская сталічная акруга)
- Нямецкамоўная супольнасць (частка правінцыі Льеж)
[правіць] Геаграфія
Тэрыторыя Бельгіі дзеліцца на тры геаграфічныя раёны: прыбярэжная раўніна (нізінная Бельгія, да 100 м над узроўнем мора) на паўночным захадзе, цэнтральнае плато (сярэдняя Бельгія, 100—200 м над узроўнем мора) і Ардэнскае ўзвышша на паўднёвым усходзе (вышынная Бельгія, 200—500 м над узроўнем мора).
Нізінная Бельгія — гэта збольшага пясчаныя выдмы і польдэры. Польдэрамі завуцца нізінныя ўчасткі зямлі (не абавязкова ніжэй узроўню мора), што знаходзяцца пад пагрозай затаплення і абароненыя ад паводак дамбамі, або, далей ад мора, палямі з асушальнымі каналамі. Польдэры адрозніваюцца ўрадлівасцю глебаў. Між заходнімі польдэрамі, Лісам і Шэльдай ляжыць Фламандская нізіна, месцамі ўзгорысты раён з пясчанымі глебамі. За Фламандскай нізінай месціцца геаграфічная вобласць Кемпен. Кемпенскі краявід у асноўным складаецца з іглічных лясоў, лугоў і кукурузных палёў.
Сярэдняя Бельгія — раён між Кемпенам і далінамі Самбры і Мааса. Гэта вобласць гліністых раўнінаў, якія паступова падвышаюцца пры руху ў бок Самбры і Мааса. Тут — самыя ўрадлівыя глебы краіны. У звязку з развітой урбанізацыяй гэтага раёну прыродныя краявіды рэдкія, аднак на поўдзень ад Бруселю дагэтуль захаваўся букавы лес плошчай у пяць тысячаў га(нідэрл. Zoniënwoud, фр. Fôret de Soignes). Да сярэдняй Бельгіі належыць тэрыторыя правінцыі Эно і геаграфічнай вобласці нідэрл. Haspengouw, фр. La Hesbaye (поўдзень правінцыі Лімбург і поўнач правінцыі Льеж). Гэтыя ўрадлівыя землі ў асноўным занятыя ральлямі і лугамі, між якімі ляжаць вялікія сельскія сядзібы.
Вышынная Бельгія адрозніваецца нізкай шчыльнасцю насельніцтва і багаццем лясоў. З-за гарыстага рэльефу сельская гаспадарка тут не развітая, затое гэты рэгіён прыцягвае шматлікіх турыстаў. Пачынаецца на поўдзень ад далінаў рэк Самбра і Маас. Адразу за далінамі гэтых рэк пачынаецца геаграфічная вобласць Кандроз (фр. Condroz) — нізкія халмы вышынёй у 200—300 метраў. Да гэтай вобласці адносяцца часткі правінцый Эно, Льеж і Намюр. Далей месцяцца Ардэны — высокія халмы (або нават нізкія горы). Ардэны ў асноўным пакрытыя лесам, а серпантынныя дарогі звязваюць між сабой вёскі, жыхары якіх дагэтуль карыстаюцца валонскай гаворкай. Самы высокі пункт Ардэнаў (і ўсёй Бельгіі) — гара Батранж фр. Botrange, 694 м над узроўнем мора).
[правіць] Эканоміка
Бельгія ўваходзіць у Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), у Еўрапейскі саюз (ЕС), краіна стала першым членам Еўрапейскага валютнага саюза ў 1999.
Аснова эканомікі — сфера паслугаў (перадусім транспарт і гандаль) і прамысловасць.
Вытворчасць сталі, цэменту і хімічных прадуктаў сканцэнтраваная ў даліне рэк Самбра і Маас. Найбуйнейшыя прамысловыя месты — Монс, Шарлеруа, Намюр і Льеж. Раней у гэтым раёне таксама вялася здабыча вугалю, але ў 1980-я апошнія шахты былі зачыненыя. Цэнтр сталёвай прамысловасці — Льеж. Прадукцыя хімічнай прамысловасці — угнаенні, фарбавальнікі, фармацэўтычныя рэчывы, а таксама розныя пластмасы. Цэнтр нафтахімічнай прамысловасці размешчаны ў Антверпене, у Бруселі размяшчаецца штаб-кватэра буйной хімічнай і фармацэўтычнай кампаніі Solvay.
Тэкстыльная прамысловасць уключае перапрацоўку бавоўны, ільну, поўсці, сінтэтычных тканінаў. Адзін з важнейшых відаў прадукцыі тэкстыльнай прамысловасці — дываны і коўдры. Галоўныя цэнтры тэкстыльнай прамысловасці — Гент, Кортрэйк, Турнэ, Верв'е. Брусель, Бругэ і Мехелен вядомыя як старадаўнія цэнтры вытворчасці карунак.
Іншыя галіны прамысловасці — апрацоўка дыяментаў (перадусім у Антверпене), вытворчасць цэменту і шкла, дрэваапрацоўка, харчовая прамысловасць. Маецца некалькі аўтамабільных прадпрыемстваў.
Эканоміка моцна арыентаваная на міжнародны рынак.
Асноўныя імпартныя тавары — прадукты харчавання, машыны, неапрацаваныя дыяменты, нафта і нафтапрадукты, прадукты хімічнай прамысловасці, адзежа і тэкстыль. Асноўныя экспартныя тавары — аўтамабілі, прадукты харчавання, жалеза і сталь, апрацаваныя дыяменты, тэкстыль, пластмасы, нафтапрадукты і каляровыя металы.
У 1970—1980 гады эканамічны цэнтр краіны перамясціўся з Валоніі ў Фландрыю ў сувязі з заняпадам традыцыйных галінаў эканомікі Валоніі — здабычы вугля і чорнай металургіі. У цяперашні час здабыча вугля спыненая зусім, металургія ж застаецца важнай галіной эканомікі, хоць яе значэнне моцна зменшылася. Цяпер эканоміка Фландрыі атрымлівае больш інвестыцыяў. У Фландрыі вялікая ўвага надаецца прыкладным навуковым даследаванням. Узровень беспрацоўя ў Валоніі ў два разы вышэй, чым у Фландрыі.
Асноўная галіна энергетыкі — атамная. Маецца дзве АЭС. Адна непадалёк ад Антверпена, другая — ў раёне Юі. Цяпер 75 % электраэнергіі ў краіне вырабляецца на АЭС.
Б. валодае развітой транспартнай сістэмай. Антверпенскі порт — другі па велічыні порт у Еўропе. Таксама добра развіты ўнутраны транспарт.
Прадукцыя сельскай гаспадаркі складае менш за 1,5 % ад ВУП, аднак такі нізкі працэнт кажа не аб слабым развіцці сельскай гаспадаркі, а аб моцным развіцці астатніх галінаў эканомікі. Найважнейшыя расліны — пшаніца, авёс, жыта, ячмень, цукровы бурак, бульба і лён. Жывёлагадоўля — у асноўным гадоўля буйнага рагатага быдла і свінняў. З сельскай гаспадаркай цесна звязаныя такія традыцыйныя галіны харчовай прамысловасці, як броварства і вытворчасць сыру.
Па дадзеных на 2006 год, прыбытак на душу насельніцтва складаў $31 800. Нягледзячы на значную долю цяжкой прамысловасці ў структуры эканомікі, сфера паслуг складала 72,5 % ВУП. Сельская гаспадарка ацэнвалася толькі ў 1,4 % ВУП.
[правіць] Навука і тэхніка
Уклад Бельгіі ў развіццё навукі і тэхнікі можна прасачыць на працягу ўсёй гісторыі гэтай краіны. У шаснаццатым стагоддзі ў краіне працавалі такія навукоўцы, як картограф Герард Мэркатар, анатам Андрэас Везалі, траўнік Рэмберт Дадоэнс і матэматык, інжынер Сымон Стэвін.
У першай палове сямнаццатага стагоддзя валонскі метад вырабу прутковага жалеза распаўсюдзіўся ў Швецыі, і выкарыстоўваўся там на працягу 260 гадоў.
Дынамічна развіваная шчыльная бельгійская чыгуначная сетка заахвоціла буйныя кампаніі, такія як La Brugeoise et Nivelles (цяпер BN аддзяленне Bombardier Transportation), развіваць адмысловыя новыя тэхналогіі. Эканамічна важная падземная здабыча вугля падчас Вялікай Індустрыяльнай рэвалюцыі вымагала спецыялізаваных даследаванняў у галіне горнае справы.
Канец дзевятнаццатага стагоддзя і дваццатае стагоддзе адзначыліся значнымі поспехамі Бельгіі ў прыкладной навуцы і ў тэарэтычных фундаментальных даследаваннях. Хімік-тэхнолаг Эрнест Гастон Сольве і інжынер Зеноб Тэафіл Грам далі свае імёны навуковым паняткам: працэсу Сольве і дынама-машыне Грама ў 1860-х. Жоржу Леметру прыпісваецца аўтарства тэорыі пашырэння Сусвету (побач з іншымі навукоўцамі).
Тры нобелеўскія прэміі па фізіялогіі і мэдыцыне прысудзілі бельгійцам: Жулю Бардэ ў 1919 г. «За адкрыцці, звязаныя з імунітэтам», Карнею Хеймансу ў 1938 г. «За адкрыццё ролі сінуснага і аортальнага механізмаў у рэгуляцыі дыхання», Альберу Клоду, Крысціяну дэ Дзюву, Джорджу Паладзе ў 1974 г. «За адкрыцці, датычныя структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі».
Бельгійскі фізікахімік Ільля Прыгожын быў намінаваны на нобелеўскую прэмію ў 1977 годзе «За працы па тэрмадынаміцы незваротных працэсаў, асабліва за тэорыю дысіпатыўных структураў».
[правіць] Насельніцтва
Насельніцтва Бельгіі складае каля 10 584 534 грамадзян па дадзеных на студзень 2007 года.
[правіць] Урбанізацыя
Амаль усё насельніцтва Бельгіі жыве ў гарадах — 97 % (2004 год). Бельгія адрозніваецца высокай шчыльнасцю насельніцтва (342 чалавекі на км2), саступаючы па гэтым параметры ў Еўропе толькі Нідэрландам і некаторым маленькім дзяржавам, такім як Манака. Самая высокая шчыльнасць насельніцтва па краіне назіраецца ў раёне, абмежаваным гарадамі Брусль-Антверпен-Гент-Левен (так званы «фламандскі ромб», нідэрл. Vlaamse ruit). Самая нізкая шчыльнасць насельніцтва — у Ардэнскіх гарах (правінцыя Люксембург).
На 2006 год Фламандскі рэгіён меў колькасць насельніцтва каля 6 078 600 жыхароў з Антверпенам (457 749), Гентам (230 951) і Бругэ (117 251), як самымі густанаселенымі гарадамі.
Валонія мела колькасць насельніцтва 3 413 978 жыхароў з Шарлеруа (201 373), Льежам (185 574) і Намюром (107 178), як самымі густанаселенымі гарадамі.
У Бруселі пражывае 1 018 804 жыхароў у 19 сталічных акруговых муніцыпалітэтах, два з якіх маюць больш чым 100 000 жыхароў.
[правіць] Узроставая структура насельніцтва Бельгіі
— 0-14 гадоў: 16,9 % (хлопчыкі 892,995, дзяўчынкі 855,177);
— 15-64 гадоў: 65,7 % (мужчыны 3,435,282, жанчыны 3,373,917);
— 65 гадоў і старэй: 17,4 % (мужчыны 745,178, жанчыны 1,061,839).[6]
[правіць] Сярэдні век
Агульны паказнік: 50.0 гадоў
Мужчыны: 39.6 гадоў
Жанчыны: 42.1 гадоў (паказчыкі за 2006 г.)
[правіць] Рост колькасці насельніцтва
Колькасць насельніцтва з 2005 г. да 2006 г. вырасла на 0,13 %.
Узровень нараджальнасці ў Б. складае 10,38 нараджэнняў на 1 000 грамадзянаў.
На 1 000 грамадзянаў прыходзіцца 10,27 смерцяў.
Чыстая міграцыя ў Б. складае 1,22 мігранта на 1 000 жыхароў (па дадзеных за 2006 г.)
[правіць] Сярэдняя працягласць жыцця
Агульны паказнік: 78.77 гадоў
мужчыны: 75.59 гадоў
жанчыны: 82.09 гадоў (па дадзеных 2006 г.)
[правіць] Агульны паказнік плоднасці
У сярэднім бельгійскія жанчыны маюць 1.64 дзіцяці (па дадзеных 2006 г.). Аналагічны паказнік за 1994 ацэнваўся ў 1.50 дзіцяці.
[правіць] Этнічны склад насельніцтва
Дзве галоўныя групы, што складаюць насельніцтва краіны — фламандцы (каля 60 % насельніцтва) і валоны (каля 40 % насельніцтва). Фламандцы жывуць у пяці паўночных правінцыях і размаўляюць на нідэрландскай мове і яе шматлікіх дыялектах. Валоны жывуць у пяці паўднёвых правінцыях, што складаюць Валонію, размаўляюць на французскай, валонскай і некаторых іншых мовах.
Пасля набыцця незалежнасці Бельгія была франкаарыентаванай дзяржавай, і адзінай дзяржаўнай мовай спачатку была французская, хоць фламандцы заўсёды складалі большасць насельніцтва. Нават у Фландрыі французская доўга заставалася адзінай мовай сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
Пасля першай сусветнай вайны ў Бельгіі паўстаў рух за эмансіпацыю нідэрландскамоўнага насельніцтва. Вынікам яго стала так званая «моўная звадка» (нідэрл. taalstrijd). Барацьба стала прыносіць плён ў шасцідзясятых гадах XX ст. У 1963 быў прыняты пакет законаў, што рэгламентавалі выкарыстанне моваў у афіцыйных установах. У 1967 упершыню быў зроблены афіцыйны пераклад канстытуцыі на нідэрландскую. Да 1980 абедзве галоўныя мовы краіны былі фактычна зраўняныя ў правах. З 1993 Бельгія была падзеленая на акругі, якія з'яўляюцца суб'ектамі федэрацыі. Адзінай афіцыйнай мовай на тэрыторыі Фламандскай акругі з'яўляецца нідэрландская.
Нягледзячы на дасягнутыя поспехі, моўныя праблемы дагэтуль прыводзяць да эскалацыі напружанасці паміж дзвюма галоўнымі групамі насельніцтва краіны. Так, у 2005 праблема падзелу дзвюхмоўнай выбарчай акругі Брусель-Хальле-Вільвордзе ледзь не прывяла да адстаўкі ўрада і палітычнага крызысу.
Найважнейшая нацыянальная меншасць — немцы. Іх колькасць складае прыблізна 70 000 чалавек. Месцы кампактнага пражывання немцаў (на ўсходзе Валоніі) уваходзяць у склад нямецкамоўнай супольнасці, што маюць вялікую аўтаномію, перадусім у пытаннях культуры.
Найбуйнейшыя групы мігрантаў — італьянцы, выхадцы з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Турцыі, Марока і іншых арабскіх краін. У Бельгіі пражывае трохі больш за 100 000 выхадцаў з былога Савецкага Саюза.[Крыніца?] Самыя вялікія дыяспары чачэнцаў, армянаў, грузінаў.
[правіць] Культура
Асаблівасцю культурнага жыцця з'яўляецца адсутнасць адзінага культурнага поля. Фактычна культурнае жыццё канцэнтруецца ў межах моўных супольнасцяў. У Бельгіі няма агульнадзяржаўнага тэлебачання, газетаў і іншых сродкаў масавай інфармацыі. Таксама адсутнічаюць дзвюхмоўныя ўніверсітэты (за выключэннем Каралеўскай ваеннай школы) і буйныя навуковыя або культурныя арганізацыі.
[правіць] Жывапіс
Яшчэ ў эпоху Рэнесансу Фландрыя праславілася сваім жывапісам (фламандскія прымітывы). Пазней у Фландрыі жыў і працаваў Рубенс (Антверпен дагэтуль часта завуць местам Рубенса). Аднак да другой паловы XVII ст. фламандскае мастацтва паступова прыйшло ў заняпад. Пазней у Бельгіі развіваўся жывапіс у стылях рамантызму, экспрэсіянізму і сюррэалізму. Вядомыя бельгійскія мастакі — Джэймз Энсор (экспрэсіянізм і сюррэалізм), Канстант Пермеке (экспрэсіянізм), аднак самы вядомы мастак Бельгіі — Рэне Магрыт, які лічыцца адным з найважнейшых прадстаўнікоў сюррэалізму.
[правіць] Літаратура
Натуральна, у літаратуры падзел па моўным прынцыпе выяўляўся наймацней. Франкамоўная літаратура імкнецца да французскай традыцыі, што звязана ў прыватнасці з тым, што ў Б. працавалі шматлікія французскія літаратары (напрыклад Бадлер).
Больш складаная сітуацыя з літаратурай Фландрыі. У XIX стагоддзі літаратура Фландрыі раскалолася на дзве плыні: прадстаўнікі адной пісалі па-французску, другой — пісалі па-нідэрландску. Працы прадстаўнікоў першай плыні можна назваць тыпова бельгійскай літаратурай, бо з'яўленне такой літаратуры не было б магчымым ў аднамоўнай краіне.
Самы вядомы твор дадзенай групы — «Легенда аб Тылі Уленшпігелі і Ламе Гудзаке», напісаная фламандцам Шарлем дэ Кастэрам. Цяпер гэтая кніга перакладзеная на мноства моваў і атрымала мянушку «Біблія Фландрыі». Аднак вялікая частка франкамоўнай фламандскай літаратуры цяпер забытая: валонам і пагатоў французам яна не цікавая, а фламандцы яе не чытаюць з-за зніжэння ўзроўню ведання французскай мовы (раней, калі французская была адзінай дзяржаўнай мовай яе веданне было неабходным; зараз жа нідэрландская мова роўная ў правах з французскай).
Прадстаўнікі другой групы ў асноўным былі прыхільнікамі эмансіпацыі Фландрыі і часцяком былі нацыяналістамі. Самы вядомы прадстаўнік гэтай групы — паэт Гвіда Гезелле. Ён выступаў не толькі супраць французскай мовы, але і прынятага ў Нідэрландах варыянту нідэрландскай мовы. Яго вершы, напісаныя на заходнефламандскім дыялекце, не заўсёды добра зразумелыя цяперашнім фламандцам.
Некаторыя вядомыя бельгійскія паэты: Гвіда Гезеле (пісаў на фламандскай), Эміль Верхарн (фламандзец, пісаў па-французску), Морыс Метэрлінк (фламандзец, пісаў па-французску), Пол Ван Остайен (паэт-наватар, пісаў па-нідэрландску).
[правіць] Архітэктура
У Бельгіі захавалася шмат выбітных узораў архітэктуры ад раманскага стылю (XI стагоддзе) да ар-нуво (пачатак XX ст.). Самы вядомы бельгійскі архітэктар — Віктар Хорта (1861—1947), адзін з выбітнейшых архітэктараў ар-нуво. Найбольш цікавыя ў архітэктурным дачыненні гарады: Бругэ, Гент, Антверпен, Брусель, Мехелен.
[правіць] Бельгійская кухня
Бельгійская ежа, як і сама Бельгія, уяўляе сабой сумесь германскага і лацінскага ўплываў. Бельгійцы заслужылі рэпутацыю аматараў вафляў і смажанай бульбы. Абедзве гэтыя стравы ўзніклі ў Бельгіі. Нацыянальныя стравы: смажанае мяса з салатай і смажаныя мідыі.
Брэнды бельгійскай шакаладу і шакаладных цукерак, такіх як Callebaut, Côte d'Or, Neuhaus, Leonidas, Guylian і Godiva вядомыя за мяжою.
[правіць] Транспарт
Бельгія — краіна невялікая. Магістральная сетка з'яўляецца адной з самых шчыльных у свеце (параўнальная з Лос-Анджэлесам).
У Бельгіі заахвочваецца выкарыстанне цягнікоў, бо чыгунка з'яўляецца разгалінаванай і эфектыўнай.
Марскія парты:
Антверпен (адзін з самых вялікіх партоў свету)
Бругэ — адзін з найбуйнейшых партоў Еўропы.
Гент
Остэндэ
Унутраныя парты:
Брусель, Льеж.
[правіць] Войска
Узброеныя сілы створаныя ў 1830. Цяпер іх асабовы склад налічвае каля 41 000 чалавек. Прызыўны век — 16 гадоў (2005 год). Бюджэт Узброеных сілаў — 2,7 мільярда еўра. Утрыманне складае 1,3 % ад ВУП.
[правіць] Міжнародныя адносіны
25 ліпеня 1921 года — стварэнне Бельгійска-Люксембургскага эканамічнага саюзу. Дамова аб стварэнні Мытнага саюзу Бенілюкс была падпісаная 5 верасня 1944 года ўрадамі трох краін у выгнанні ў Лондане і ўступіла ў сілу ў 1948 года. Саюз праіснаваў да 1 лістапада 1960 года, калі ён быў заменены Эканамічным саюзам Бенілюкс на падставе дамовы, падпісанай у Гаазе 3 лютага 1958.
4 красавіка 1949 года Бельгія ўступіла як краіна-заснавальнік у НАТА з штаб-кватэрай у Бруселі. 18 красавіка 1951 года Бельгія разам з пяццю еўрапейскімі краінамі падпісала Дамову аб стварэнні Еўрапейскага аб'яднання вугля і сталі.
У 1957 шэсць дзяржаў, улучна з Бельгіяй, заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак), якая ў 1993 годзе была афіцыйна пераназваная ў Еўрапейскую супольнасць, і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі.
Шэнгенская дамова першапачаткова была падпісаная 14 чэрвеня 1985 года пяццю еўрапейскімі дзяржавамі (Бельгіяй, Нідэрландамі, Люксембургам, Францыяй, Германіей) і ўступіла ў сілу 26 сакавіка 1995.
Штаб-кватэра Еўрапейскай камісіі знаходзіцца ў Бруселі. Еўрапарламент праводзіць пленарныя паседжанні ў Страсбургу і Бруселі. Эканамічны і сацыяльны камітэт, кансультацыйны орган ЕС, збіраецца раз на месяц у Бруселі. Пленарныя сесіі Камітэту Рэгіёнаў ЕС праходзяць у Бруселі 5 разоў на год.
[правіць] Дачыненні з Беларуссю
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 10 сакавіка 1992 года[1].
[правіць] Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ Матэрыялы чарговага брыфінга прэс-сакратара МЗС Паўла Латушкі, праведзенага для прадстаўнікоў СМІ 7 сакавіка б.г.// Сайт Міністэрства замежных справаў Беларусі. 7 сакавіка 2002
[правіць] Літаратура
- Беларусь-Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы Міжнар. «круглага стала». Мінск, 18-19 мая 2001 г. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «кБеларускі кнігазбор», 2002. - 240 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 23).
|
|
||
|---|---|---|
| Гісторыя • Узброеныя сілы • Навука | ||
| Палітыка | Дзяржаўны лад • Бельгійская манархія (каралі) • Канстытуцыя • Дзяржаўны савет • Выбарчая сістэма • Федэральны парламент (Палата прадстаўнікоў • Сенат) • Прэм'ер-міністр • Знешняя палітыка | |
| Cимволы | Герб • Сцяг • Гімн | |
| Эканоміка | Падаткаабкладанне • Валюта (манеты) • Транспарт • Турызм | |
| Геаграфія | Сталіца • Адміністрацыйны падзел (Фландрыя, Валонія, Брусель) • Гарады • Рэкі • Насельніцтва | |
| Культура | Мовы • Моўныя супольнасці (Фламандская, Франкамоўная, Нямецкамоўная) • Рэлігія • Адукацыя • Літаратура • Музыка • Кінематограф • Архітэктура • Сусветная спадчына • Спорт • Святы • Кухня | |
| Сувязь | Пошта (гісторыя і маркі) • Інтэрнэт | |
| Партал «Бельгія» | ||

