Строй (ваенная справа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Строй, ваенная справа)
Разгорнуты строй у дзве шарэнгі. Англа-савецкі парад у Тэгеране ў верасні 1941 года
Паходны строй караблёў
Паходная калона бронетранспарцёраў. Вяртанне савецкіх воінаў-інтэрнацыяналістаў з Афганістана. Туркменістан, Кушка

Строй[1] — вызначанае статутам размяшчэнне ваеннаслужачых, вайсковых падраздзяленнеў і часцей для іх сумесных дзеянняў у пешым парадку і на машынах.

Строй забяспечвае хуткае перамяшчэнне войскаў і кіраванне імі. У строі выдзяляюць фронт, тыльны бок, флангі, шырыню і глыбіню. Аснову строю складаюць шарэнгі і лініі машын. Ваеннаслужачыя, падраздзяленні, часці, машыны размяшчаюцца на ўстаноўленых дыстанцыях і інтэрвалах.

Строі падзяляюцца на аднашарэнгавыя і двухшарэнгавыя, паходныя, разгорнутыя, самкнутыя і разамкнутыя, калоны, лініі машын. Строй караблёў: кільватар, пеленг і інш. Строй самалётаў: калона, ромб, змейка і інш.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фамін С. А. Строй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Строй // Толковый словарь живого великорусского языка : в 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд. — СПб.: Типография М. О. Вольфа, 1880—1882. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]