Туркменістан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Türkmienistan Riespublikasy

Туркменістан

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: няма

геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationTurkmenistan.png
дзяржаўная мова: туркменская
сталіца: Ашхабад
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы: Гурбангулы Бердымухамедаў
плошча: 488 100 км²
насельніцтва: 5 110 000 2009
шчыльнасць насельніцтва: 10,5 жых./км²
грашовая адзінка: Туркменскі манат
часавы пояс: +5
гімн: Independent, Neutral, Turkmenistan State
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце: tm
міжнародны тэлефонны код: 993
карта
Turkmenistan-map.png

ТУРКМЕНІСТАН (ТУРКМЕНІЯ), краіна ў Азіі. Належыць да Сярэдняй Азіі, мае выхад да Каспійскага мора. Мяжуе з Казахстанам, Узбекістанам, Афганістанам, Іранам.

Змест

[правіць] Палітычнае ўладкаванне

Форма праўлення - прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт, што выбіраецца шляхам тайнага галасавання на 5 год. Пажыццёвым прэзідэнтам Туркменіі да 21 снежня 2006 года быў Сапармурат Ніязаў, які змяніў сваё імя на Туркменбашы. Зараз прэзідэнтам Туркменістана з'яўляецца Гурбангулы Бердымухамедаў.

Заканадаўчы орган - Меджліс (урад, 125 членаў). Дэпутаты абіраюцца на 5 гадоў у аднамандатных акругах. Кампетэнцыя меджліса — прыняцце законаў, прыняцце і змена Канстытуцыі.

Раней у Канстытуцыі быў пазначаны яшчэ адзін заканадаўчы орган — прызначаны і абіраны Халк маслахаты (Народная рада, 2507 членаў). Ён складаўся з прэзідэнта, дэпутатаў Меджліса, абраных на 5 гадоў народных прадстаўнікоў, прадстаўнікоў судовай улады, міністраў, кіраўнікоў рэгіянальных адміністрацый (абласцей — велаятаў і раёнаў — этрапаў), прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, старэйшыны. У адпаведнасці са змененай Канстытуцыяй Народная рада спыніла сваё існаванне, яе паўнамоцтвы былі перададзены Меджлісу і Прэзідэнту.

Палітычныя партыі 1991 г.- Дэмакратычная партыя Туркменістана (ДПТ) — пераемнік Кампартыі Туркменістана.

[правіць] Адміністрацыйны падзел

  • горад Ашхабад
  • Ахалскі велаят (сталіца Анаў)
  • Балканскі велаят (сталіца Балканабад)
  • Дашагузскі велаят (сталіца Дашагуз)
  • Лебапскі велаят (сталіца Туркменабад)
  • Марыйскі велаят (сталіца Мары)

[правіць] Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 21 студзеня 1993 года[1].

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 21 студзеня 2008
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах