Стрыечны шлюб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стрыечны шлюб — адна з абавязковых або пераважных формаў шлюбу, тыповая для радавога грамадства.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць два галоўныя віды стрыечнага шлюбу:

  • орта-стрыечны (паралельна-стрыечны) — з дачкой брата бацькі або з дачкой сястры маці.
  • крос-стрыечны (перакрыжавана-стрыечны) — з дачкой сястры бацькі або з дачкой брата маці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляўся пераважнай формай шлюбу пры радавым ладзе, бо забяспечваў узаемны шлюбны саюз двух экзагамных родаў  (руск.). З раскладаннем радавога ладу захаваўся як перажытак. У Новы час быў характэрны для вышэйшых слаёў грамадства  (руск.). Орта-стрыечны шлюб, г.зн. шлюб з дачкой брата бацькі (асабліва ў арабаў, малагасійцаў, часткі народаў банту, некаторых народаў Дагестана і Сярэдняй Азіі) або, што сустракалася радзей, з дачкой сястры маці (у туарэгаў), часта рабіўся пераважным, бо дазваляў захаваць маёмасць у межах вялікай сям’і ці іншых блізкароднасных груп.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]