Арабы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арабы (1910)

Арабы (араб.: العرب — аль-араб) — група народаў семіцкага паходжання, размаўлялых на мностве дыялектаў арабскай мовы і якія насяляюць дзяржавы Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыкі. Пісьменнасць на аснове арабскага круглага ліста.

Большасць арабаў пражывае ў Азіі і Афрыцы.

У Афрыцы: маўрытанцы (Маўрытанія), маўры (Заходняя Сахара), мараканцы (Марока), алжырцы (Алжыр), тунісцы (Туніс), лівійцы (Лівія), суданцы (Судан), егіпцяне (Егіпет),

У Азіі: Палесцінскія арабы (жывуць у Палесціне, Іарданіі, Ліване, Сірыі і іншых краінах), ліванцы (Ліван), іарданцы (Іарданія), сірыйцы (Сірыя), іракцы (Ірак), іранскія арабы (Іран), кувейтцы (Кувейт), бахрэйнцы (Бахрэйн), арабы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ), йеменцы (Емен), катарцы (Катар), аманцы (Аман), саудаўцы (Саудаўская Аравія).

Арабы жывуць таксама ў Турцыі, Узбекістане, Афганістане, Інданезіі і іншых краінах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле казанняў Бібліі і Карана арабы з'яўляюцца нашчадкамі Сіма. Паводле сярэднявечных гісторыкаў, арабы паходзяць ад плямёнаў Аравійскага паўвострава, якія з цягам часу зліліся ў адну этнічную групу.

Ужо з пачатку II тыс. да н.э. некаторыя арабскія плямёны ствараюць развітыя цывілізацыі на паўднёвым-захадзе Аравіі (Ірам, Сабейскае царства). Культурнай пераемнасці ад тых народаў да сучасных арабаў не адбылося, таму што гэтыя дзяржавы распаліся ўжо ў пачатку І тыс. да н.э., у сувязі са зменай гандлёвых шляхоў з Рыма ў Індыю. Пасля, на поўначы, часткова пад уплывам развітых месапатамскіх культур, арабскія плямёны ўтварылі шэраг гандлёвых дзяржаў, сярод якіх Набацейскае царства. Пустынныя абшары Аравійскага паўвострава былі заселены бедуінамі, якія жылі без дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкоўваючыся родаваму прынцыпу. Рэлігія арабаў, таго часу, быў політэізм.

Пераломам у арабскай культуры стала стварэнне ісламу і з'яднанне Аравійскага паўвострава на чале з Мухамадам. Пасля смерці прарока, арабы, пад кіраўніцтвам халіфаў, здолелі авалодаць суседнімі рэгіёнамі - Паўночнай Афрыкай, Месапатаміяй, Персіяй, часткай Анатоліі, Іспаніі, Сіцыліяй і Сардзініяй. Распаўсюдзіўшы сваю культуру, пісьмо і мову на ўсе гэтыя тэрыторыі. Таксама прынялі шмат ад іншых культур, перш за ўсё - візантыйскай, персідскай і індыйскай. Іслам, як джяржаўная рэлігія кантраліраваў грамадскае жыццё і права.

Дзяржава халіфаў, даволі хутка распалася (Х ст.). Пад канец Сярэднявечча арабская культура, якую часткова стрымлівалі мангольскія і турэцкія набегі, а таксама дамінацыя рэлігіі над усімі аспектамі жыцця, прыйшла ў заняпад. Арабы на доўгія стагоддзі апынуліся пад панаваннем туркаў, якое змянілася еўрапейскай каланізацыяй, а менавіта французскай і англійскай.

Паміж XIX i XX стст. наступіла адраджэнне арабскай культуры. Пачалося яно ў Егіпце і Ліване, пазней перайшло да Ірака і Сірыі, у той час, калі большасць краін Магрыба і Аравійскага паўвострава заставаліся адсталымі. Арабы знаёміліся з дасягненнямі еўрапейскай культуры і тэхнікі, адкрываючы для сябе новы свет, што прывяло да развіцця наватарскай мыслі, зніжэнню ролі рэлігіі ў жыцці і ў будучым стварэнню свецкіх дзяржаў, на заходні манер.

У першай палове ХХ ст. паўстала большасць, сёння вядомых, арабскіх краін. У большасці з іх, ва ўладзе стаялі нацыяналісты і сацыялісты. Стварэнне Ізраіля ў 1948 г. было ўспрынята арабамі як паражэнне, што спрыяла росту пан-арабскіх пачуццяў і заахвоціла ўрады некаторых краін да саюза з СССР, які разглядаўся як процівага амерыканскай падтрымкі яўрэеў. У другой палове ХХ ст. у шматлікіх арабскіх краінах пачалі здабычу нафты, што спрыяла эканамічнаму развіццю і росту прэстыжу гэтых краін у свеце.

Устойлівыя словазлучэнні[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]