Стылабат
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Трохступеньчаты цокаль са стылабатам у дарычным храме
Стылабат (στυλοβάτης) — верхняя паверхня ступеньчатага цокаля (стэрэабата) старажытнагрэчаскага храма, на якой збудоўвалася каланада. Часам стылабатам завуць усю верхнюю прыступку стэрэабата.
У сучаснай архітэктуры — верхняя частка ступеньчатага цокаля будынка, ці агульны цокальны паверх, які аб'ядноўвае некалькі будынкаў.
Стэрэабат [правіць]
Стэрэабат (στερεοβάτης) у антычнай архітэктуры — цокаль храма ці каланады. Ці штучная пляцоўка, якая падымала падмурак будынка над узроўнем гарадской плошчы. У старажытнагрэчаскім дойлідстве стэрэабат звычайна складаўся з трох прыступак.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |