Суполімерызацыя
Суполімерыза́цыя[1] — ланцуговы працэс сумеснай полімерызацыі двух і больш розных манамераў, які вядзе да ўтварэння высокамалекулярных злучэнняў (супалімераў), змяшчаючых у макрамалекулах звёны зыходных манамераў. Таксама прамысловы метад вытворчасці многіх відаў супалімераў[1].
Рэакцыйная здольнасць манамераў у працэсе суполімерызацыі вызначаецца іх прасторавай будовай, палярнасцю і спалучэннем падвойных сувязей. Пры гэтым звёны ў ланцугах размяркоўваюцца, як правіла, статыстычна (за выключэннем чаргавальнай ці альтэрнатыўнай суполімерызацыі[1]). Склад супалімера звычайна (акрамя азеатропнай суполімерызацыі) ад складу зыходнай манамернай сумесі, які ў ходзе працэса суполімерызацыі мяняецца: колькасць больш актыўнага манамера памяншаецца, менш актыўнага — павялічваецца. Пры суполімерызацыі да глыбокай ступені ператварэння манамераў рознай актыўнасці выніковы супалімер мае ланцугі рознага складу.
Размяшчэнне звёнаў манамераў ў ланцугу супалімера дазваляе змяняць яго ўласцівасці. Суполімерызацыя выкарыстоўваецца для атрымання палімераў з рознымі ўласцівасцямі.
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Суполімерыза́цыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 273. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Мала гірнича енциклопедія : у 3 т. / за ред. В. С. Білецького. — Д.: Донбас, 2004. — Т. 1 : А — К. — 640 с. — ISBN 966-7804-14-3. (укр.)
- Дерябина Г. И. Сополимеризация : учебное пособие / Г. И. Дерябина. — Самара: Изд-во «Самарский университет», 2013. — 48 с. — ISBN 978-5-86465-593-1. (руск.)
- Химическая энциклопедия: в 5 т (руск.) / Гл. ред.: Кнунянц И. Л. (тт. 1—3), Зефиров Н. С. (тт. 4—5). — М.: Советская энциклопедия (тт. 1—2); Большая Российская энциклопедия (тт. 3—5), 1988—1998. — ISBN 5-85270-008-8.
- Сополимерыизация // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Фёдоров Г. Е. Сополимеризация // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1984. — Т. Т. 23: Сахароза — Сосудистый тонус. — 544 с. — 150 800 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сополимеризация (руск.) // Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна. Кафедра хімічнага матэрыялазнаўства
- Сополимеризация // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)