Сфінкс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Грэчаскі сфінкс

Сфінкс — міфічная істота ў старажытнаегіпецкай і старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Сфінкс у старажытнаегіпецкай міфалогіі дух-ахоўнік, увасабленне царскай улады; фантастычная істота з целам ільва і галавою чалавека (звычайна партрэт фараона) або свяшчэннай жывёлы.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі Сфінкс пачвара з тварам і грудзьмі жанчыны, целам ільва і крыламі птушкі, якую наслала Гера ў пакаранне на горад Фівы. Яна забівала кожнага, хто не мог адгадаць яе загадку. Загадку разгадаў Эдып, Сфінкс у роспачы кінулася ў бездань і разбілася.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зельскі А. Сфінкс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Commons