Фараон
| Тытул "фараон", запісаны іерогліфамі |
|||
|---|---|---|---|
Пер-аа Pr-ˁ3 «Вялікі дом» |
|||
Фарао́н — агульны тытул цароў у Старажытным Егіпце, а таксама тытул цароў з дынастыі Пталемееў у Эліністычным Егіпце.
Тытул паходзіць ад егіп. pr-ˁ3 "пер-аа", што азначае "вялікі дом", і першапачаткова адносіўся да царскага палаца ці двара, а не да асобы цара. Ужыванне гэтага тытула для абазначэння цара пачынае сустракацца ў часы Новага Царства, а іменна, пасля праўлення Хатшэпсут. Але даволі доўга такі тытул не быў афіцыйным. Першым царом, які афіцыйна насіў тытул егіп. pr-ˁ3, быў Сіамон, цар XXI дынастыі. З той пары егіпецкія цары насілі такі тытул. У копцкай мове, апошняй ступені егіпецкай мовы, тытул стаў звычайным словам для абазначэння цара.
У Бібліі слова "фараон" (іўр.: פַּרְעֹה, грэч. Φαραώ) было распаўсюджана на ўсіх егіпецкіх цароў незалежна ад часу іх валадарання. А з Бібліі гэта слова перакачавала ва ўсе астатнія мовы.
Паводле старажытнаегіпецкіх вераванняў, фараон лічыўся сынам сонца (Ра), зямным увасабленнем Хора і спадчыннікам Асірыса.
Славутыя фараоны [правіць]
- Джосэр - будаўнік ступеньчатай піраміды
- Хуфу (Хеопс) - будаўнік вялікай піраміды
- Пепі II - фараон, які ўладарыў 94 гады
- Хатшэпсут - жанчына-фараон
- Тутмас III - адзін з першых вялікіх заваёўнікаў, стваральнік Егіпецкай імперыі
- Эхнатон - фараон-рэфарматар, вядомы сваімі незвычайнымі для тых часоў рэлігійнымі поглядамі
У Сеціве [правіць]
![O1 [pr] pr](http://bits.wikimedia.org/static-1.22wmf3/extensions/wikihiero/img/hiero_O1.png)
![O29 [aA] aA](http://bits.wikimedia.org/static-1.22wmf3/extensions/wikihiero/img/hiero_O29.png)