Сцягі зямель Аўстрыі
Выгляд
Сцягі зямель Аўстрыі ўяўляюць сабой прамавугольныя палотнішчы, раздзеленыя палосамі асноўных колераў адпаведнай зямлі.
Сцягі з выявай герба з’яўляюцца афіцыйнымі сімваламі зямель Аўстрыі і выкарыстоўваюцца толькі ўрадавымі органамі зямель ( ням.: Dienstflagge). У адрозненне ад гэтых сцягоў, жыхары зямель могуць выкарыстоўваць грамадзянскія сцягі зямель ( ням.: Landesflagge), якія адрозніваюцца ад афіцыйных сцягоў адсутнасцю герба.
Некаторыя сцягі без выявы герба вельмі падобныя, як, напрыклад, сцягі Ціроля і Верхняй Аўстрыі. Сцягі часта выкарыстоўваюцца ў вертыкальных варыянтах.
Спіс
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сцягі зямель Аўстрыі на Вікісховішчы |