Аксукент

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяло Аксукент)
Сяло
Аксукент
каз.: Ақсукент
Краіна
Вобласць
Раён
Сельская акруга
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Белыя Воды, Аксу
Насельніцтва
24100 чалавек (1998)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 52721
Паштовыя індэксы
160800
Аўтамабільны код
13 (раней X)
Аксукент на карце Казахстана ±
Аксукент (Казахстан)
Аксукент
Аксукент (Паўднёва-Казахстанская вобласць)
Аксукент

Аксукент — сяло, адміністрацыйны цэнтр Сайрамскага раёна Паўднёва-Казахстанскай вобласці.

Насельніцтва — 24,1 тыс. жыхароў (1998).

Сяло размешчана за 27 км на паўночны ўсход ад абласнога цэнтра Шымкента, на рацэ Аксу (басейн Арысі). Чыгуначная станцыя на лініі Шымкент — Тараз.

У наваколлі — курорт Манкент, гарадзішча Манкес.

У савецкі час афіцыйная назва сяла — Белыя Воды, пазней Аксу, сучаснае — Аксукент.

На тэрыторыі горада працуе вядомы яшчэ з савецкіх часоў машынабудаўнічы завод — АТ «Паўднёва-Казахстанскі Машынабудаўнічы Завод».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]