Казахская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Казахская мова
Саманазва:

қазақ тілі, qazaq tili, قازاق ٴتىلى

Краіны:

у Казахстане, Турцыі, Кітаі, Манголіі, Узбекістане і іншых краінах

Рэгіёны:

Азія, Сярэдняя Азія

Афіцыйны статус:

Казахстан

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Агульная колькасць носьбітаў:

12 мільёнаў

Класіфікацыя
Катэгорыя:

???

Алтайская
 Цюркская
  Кыпчакская
    Казахская

Пісьменнасць:

Кірыліца, Арабскае пісьмо, Лацініца

Моўныя коды
ISO 639-1:

kk

ISO 639-2:

kaz

ISO 639-3:

kaz

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Казахская мова (каз.: қазақ тілі, qazaq tili, قازاق ٴتىلى) — адна з цюркскіх моў. Належыць да кыпчакскай групы. Дзяржаўная мова Казахстана. Распаўсюджаная ў асноўным у Рэспубліцы Казахстан, дзе з'яўляецца дзяржаўнай. У аснове сучаснай літаратурнай казахскай мовы ляжыць паўночна-ўсходні дыялект. Асноўныя асаблівасці казахскай мовы:

  • адпаведнасць гуку «ш» агульнацюрскаму «ч» (каш замест кач — «уцякаць»);
  • адпаведнасць «c» агульнацюрскаму «ш» (кыс замест кыш — «зіма»);
  • адпаведнасць пачатковага гуку «ж» пачатковым гукам «й» і «ж» у інш. цюрскіх мовах (жол замест ёл або жол — «дарога»);
  • наяўнасць формы дзеепрыметніка сучасна-будучага часу на — атын, (-эцін), (йтын), (-йцін).

Мова сфармавалася ў 15-16 стст. на аснове мовы сярэднеазіяцкіх кыпчакаў. Літаратурная казахская мова існуе з другой паловы 19 ст. Канчатковая нармалізацыя мовы была праведзеная ў 20 ст. Пісьменнасць да 1930 г. існавала на арабскай, у 19301940 на лацінскай аснове, з 1940 — кірыліца з дадатковымі літарамі. Казахі Кітая, Ірана, Пакістана выкарыстоўваюць арабскі алфавіт, казахская дыяспара ў Турцыі неафіцыйна выкарыстоўвае лацінскі алфавіт. У Казахстане ідзе падрыхтоўка да пераводу казахскага алфавіту з кірыліцы на лацініцу. [1]

Гл. таксама [правіць]

Зноскі