Сяргей Сцяпанавіч Карпаў
Сяргей Сцяпанавіч Карпаў | |
---|---|
Род дзейнасці | ваенны інжынер, кіраўнік |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1969 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Сяргей Сцяпанавіч Карпаў (нар. 1969) — беларускі ваенны інжынер і гаспадарчы дзеяч[1]. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2019).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1991 годзе скончыў Пушкінскае вышэйшае ваеннае інжынернае будаўнічае вучылішча з адзнакай і залатым медалём[1].
Сяргей Сцяпанавіч пачаў сваю працоўную дзейнасць ва Упраўленні ваеннага праектавання на пасадзе галоўнага інжынера праекта бюро галоўных інжынераў праектаў з сакавіка 1995 года. Са снежня 1995 года займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення — галоўнага інжынера Упраўлення ваеннага праектавання. З ліпеня 2003 года па цяперашні час працуе на пасадзе дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут „Ваенпраект“»[1].
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
З’яўляецца членам грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны і ваеннага будаўніцтва[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
За высокія дасягненні ў працы мае шэраг падзяк і грамат ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, намесніка Міністра абароны па тыле — начальніка тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ўзнагароджаны нагрудным знакам Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў будаўніцтве», нагрудным знакам Міністэрства архітэктуры будаўніцтва «Ганаровы будаўнік» і Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: медалём «За адзнаку ў воінскай службе» II ступені і медалём «За бездакорную службу» III ступені[1].
Занесены ў Кнігу гонару «Ваенпраекта» за шматгадовую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і асобы ўклад у развіццё і ўдасканаленне праектнай дзейнасці прадпрыемства[1].
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Манголіі
- Супрацоўнікі Ваенпраекта
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
- Інжынеры Беларусі
- Інжынеры СССР
- Ваенныя інжынеры