Манголія

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Манголія на карце

Манголія — краіна ў Азіі. Мяжуе з Кітаем і Расіяй, выхаду да мораў не мае.

Змест

[правіць] Адміністрацыйны падзел

Краіна падзяляецца на 21 аймак і асобную адмінстрацыйную адзінку Улан Батар:

[правіць] Геаграфія

Mongolie Ontmoeting tussen twee herders.jpg
Mongolia562.jpg

Большасць паверхні краіны займае плато вышынёй 900-1500 метраў над узроўнем мора. Над гэтым плато ўзвышаецца некалькі горных масіваў і хрыбтоў. Самы высокі з іх – Мангольскі Алтай, які цягнецца на захадзе і паўднёвым захадзе краіны.

Уздоўж мяжы з Расіяй, на паўночным захадзе краіны, размешчана некалькі хрыбтоў, якія не ўтвараюць адзінага масіву: Хан Хухэй, Улан Тайга, Усходні Саян, на паўночным усходзе горны масіў Хэнтэй, у цэнтральнай частцы Манголіі – масіў Хангай, які дзеліцца на некалькі асобных хрыбтоў.

На ўсход і поўдзень ад сталіцы, у бок мяжы з Кітаем вышыня Мангольскага плято паступова зніжаецца, і яно пераходзіць у раўніны – плоскія і роўныя на ўсходзе, пагорыстыя на поўдні. Поўдзень, паўднёвы захад і паўднёвы ўсход Манголіі займае пустыня Гобі, якая працягваецца на поўначы цэнтральнай часткі Кітая. Гэтая пустыня мае вельмі разнастайныя часткі: пясчаныя, скалістыя, камяністыя, роўныя і пагорыстыя, розныя па колеры – манголы падзяляюць яе на Жоўтую, Чырвоную і Чорную Гобі.

Рэкі Манголіі маюць свае крыніцы ў гарах, большасць з іх адносіцца да вадастокаў Арктычнага і Ціхага акіянаў. Самыя вялікія рэкі краіны – Селенга, Керулен, Анон, Халхін Гол, Кабдо. Рэкі заходняй і паўночна-заходняй частак краіны выхаду да акіяна не маюць, а ўпадаюць ў мясцовыя азёры.

У Манголіі налічваецца больш за тысячу пастаянных азёраў і значна большая колькасць часовых, што ўтвараюцца ў пэрыяд дажджоў. У старажытнасці значная частка Манголіі прадстаўляла сабой унутранае мора, якое потым падзялілася на некалькі вялікіх азёраў. Цяперашнія азёры – гэта тое, што ад іх засталося. Самыя валікія азёры знаходзяцца ў катлавіне Вялікіх азёраў на паўночным захадзе краіны – Убсу-Нур, Хара-Ус-Нур, Хіргіс-Нур, іх глыбіня не перавышае некалькіх метраў. На ўсходзе краіны ёсць азёры Буй-Нур і Хух-Нур. У вялікай тэктанічнай западзіне на поўначы Хангая знаходзіцца возера Хубсугул (глыбіня да 238 метраў).

[правіць] Клімат

Клімат краіны рэзка кантынэнтальны з вельмі халоднымі зімамі і сухімі спякотнымі летамі. У сталіцы, Улан Батары, размешчанай паміж горнымі масівамі і пустынямі, тэмпература вагаецца ад мінус 25° С ÷ 35° С зімой да +25° С ÷ 35° С летам. Гэты горад - адна з самых халодных сталіцаў свету.

Ападкі складаюць: на паўночным захадзе 250-510 мм, ва Ўлан Батары 230-250 мм, у пустыні Гобі яшчэ меней.

[правіць] Эканоміка

Асновай мангольскай эканомікі з'яўляюцца: жывёлагадоўля, здабыча бурага вуглю, медзі, золата, малібдэну і фасфатаў. Пасля шматгадовага савецкага інтэрвенцыяналізму працэс пераходу эканомікі да капіталізму сутыкаецца з шматлікімі цяжкасцямі. Эканоміка вельмі цэнтралізаваная, існуе каля 10 000 прыватных прадпрыемстваў, але іх дзейнасць абмяжоўваецца Улан Батарам. Па-за межамі сталіцы, большасць жыхароў займаецца гадоўляй коней, кароваў, вярблюдаў, козаў, авечак і г.д. Краіна мае вельмі нізкі ВУП, і акрамя гэтага мае праблемы з выплатай дзяржаўная запазычанасць Расіі (11 млрд. долараў). У 1997 годзе Манголія далучылася да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

[правіць] Дэмаграфія

85% насельніцтва – манголы, у асноўным халха-манголы (у тым ліку групы элжгін і дарыганга), а так сама хатагойт-манголы, дархаты, сартулы, зун-узумчыны (1 700 чал), уранхайцы (25,2 тыс чалавек), хатоны, бураты (70 000), шынэ-баргуты (каля 1 000), захчыны (29,8 тыс чалавек), таргуты, баяты (50,8 тыс чалавек), хашуты, мянгаты, алёты, харачыны, чахары, тумэты, 7% казахі і кіргізы, 4,6; дурбэты (заходне-мангольскае племя), 3,4% - іншыя этнічныя групы. Каля 5 млн. манголаў жывуць па-за межамі Манголіі (у тым ліку 4,8 млн. у Кітаі).

[правіць] У Сеціве

Commons

На іншых мовах