Сімон Фёдаравіч Ушакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімон Фёдаравіч Ушакоў
Дата нараджэння каля 1626[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1686(1686-06-25)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, іканапісец
Жанр Іканапіс
Уплыў на Mikhail Ivanov Milyutin[d][4] і Georgy Zinovyev[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сімон (Пімен) Фёдаравіч Ушако́ў (1626, Масква — 25 чэрвеня 1686, Масква) — рускі жывапісец і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і жыў у Маскве. У 1648—64 гг. знаменшчыкberu у Сярэбранай і Залатой палатах. З 1664 жалаваны іканапісец Аружэйнай палаты, кіраўнік іканапіснай майстэрні.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў парсуныberu, фрэскі і кіраваў распісваннем Архангельскага і Успенскага сабораў (1660), размалёўваў царскую палату (1657), сцены Гранавітай палаты (1668) у Маскоўскім Крамлі, выканаў абразы для царквы Тройцы ў Нікітнікахberu (1656—57). Чарціў геаграфічныя карты і планы, ствараў малюнкі для гравёраў і сам займаўся афортам («Сем смертных грахоў», 1665).

У рускім жывапісе канца 17 ст. выступіў рэфарматарам: выкарыстоўваючы традыцыйныя іканаграфічныя схемы, імкнуўся да святлоценявой лепкі формы, мяккасці пераходаў, аб'ёмнасці лікаў, жыццёвасці, што вызначала пераход ад сярэдневяковых канонаў да свецкага рэалістычнага мастацтва: абразы «Тройца» (1671), «Нерукатворны Спас» (1677), карціна «Маці Божая Уладзімірская» («Дрэва Маскоўскай дзяржавы», 1668). Свае эстэт, погляды выклаў у трактаце «Слова к любатшчацельнаму іконнага пісанія» (каля 1666).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Simon Ouchakov // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Swartz A. Simon Fedorovich Ushakov // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 7 лютага 2024.
  4. (unspecified title) Праверана 17 лютага 2019.