Маскоўскі Крэмль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Маскоўскі Крэмль — найбольш старажытная частка Масквы, галоўны грамадска-палітычны, духоўна-рэлігійны і гісторыка-мастацкі комплекс расійскай сталіцы, месцазнаходжанне Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі . Размешчаны на высокім, левым беразе Масквы-ракі — Баравіцкім узгорку, пры ўпадзенні ў яе ракі Нягліннай. У плане Крэмль — няправільны трохвугольнік плошчай 27,5 га. Паўднёвая сцяна звернутая да Масквы-ракі, паўночна-заходняя — да Аляксандраўскаму саду, усходняя — да Чырвонай плошчы.

Архітэктура Крамля[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд начнога Крамля
Джакома Кварэнгі. Выгляд саборнай плошчы Маскоўскага Крамля. 1797. Эрмітаж
Цар-гармата. Маскоўскі Крэмль

Існуючыя сцены і вежы былі пабудаваныя ў 14851495. Агульная працягласць сценаў — 2235 м, вышыня ад 5 да 19 м, таўшчыня — ад 3,5 да 6,5 м. У плане сцены ўтвараюць сабою няправільны трохвугольнік.

Уздоўж сценаў размешчана 20 веж. 3 вежы, якія стаяць у кутах трохвугольніка, маюць круглае сячэнне, астатнія — квадратнае. Самая высокая вежа — Траецкая, яна мае вышыню 80 м.

Большасць веж выканана ў адзіным архітэктурным стылі, прыданым ім у другой палове XVII стагоддзі. З агульнага ансамбля вылучаецца Мікольская вежа, якая ў пачатку XIX стагоддзя была перабудаваная ў гатычным стылі.

Саборы Маскоўскага Крамля[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйныя будынкі і музеі[правіць | правіць зыходнік]

Плошчы і сады Маскоўскага Крамля[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Разбураныя помнікі Маскоўскага Крамля[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя рамеснікі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крэмль Маскоўскі // БЭ ў 18 тамах. Т. 8. — Мн., 1999. — С. 538—539.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]