Сымон Ціханавіч Блатун
(Пасля перасылкі з С. Блатун)
Сымон Ціханавіч Блатун | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 мая 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1970 (32 гады) |
Пахаванне | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць |
Сымон Ціханавіч Блату́н (10 мая 1937, вёска Кавака, Брагінскі раён — 3 красавіка 1970) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959) працаваў літсупрацоўнікам у газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», літаратурным кансультантам у «Чырвонай змене».
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Першы верш надрукаваў у 1956 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў вершаў «Раўнавага» (1968), «Радаслоўнае дрэва» (1970), «Чысціня» (вершы і пераклады, 1979). У 1971 годзе выйшаў зборнік гумарэсак, вершаў і мініяцюр «Калючая шаткаванка».
Перакладаў вершы армянскіх, літоўскіх, латышскіх, рускіх і ўзбекскіх паэтаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блатун Сымон Ціханавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- Блатун Сымон // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. у 6 т. Т. 1 / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 290.
- Блатун Сымон // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Маст. літ., 1994. — С. 59.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
- Памерлі 3 красавіка
- Памерлі ў 1970 годзе
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Паэты СССР
- Публіцысты СССР
- Перакладчыкі СССР