Талерка (музычны інструмент)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Талерка, музычны інструмент)

Тале́ркі[1] — самагучальны ўдарны музычны інструмент з нявызначанай вышынёй гучання. Талеркі вядомыя з старажытных часоў, сустракаюцца ў Кітаі, Індыі, пазней у Грэцыі і Турцыі.

Уяўляюць сабой дыск выпуклай формы, выраблены з адмысловых сплаваў шляхам ліцця і наступным каваннем. У цэнтры талеркі — адтуліна, прызначаная для замацавання прылады на спецыяльнай стойцы або для прымацавання рамяня.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]