Кітай
| 中华人民共和国
Кітайская Народная Рэспубліка |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
| дзяржаўная мова: | Кітайская |
| сталіца: | Пекін |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | Ху Цзіньтао |
| плошча: | 9,596,960 км² |
| насельніцтва: | 1,315,844,000 2005 |
| шчыльнасць насельніцтва: | 140 жых./км² |
| грашовая адзінка: | Юань |
| часавы пояс: | |
| гімн: | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | .cn |
| міжнародны тэлефонны код: | +86 |
| карта | |
Кітай (Кітайская Народная Рэспубліка, КНР) — краіна ва Усходняй Азіі. Займае першае месца ў свеце па колькасці насельніцтва; чацвёртае месца — па плошчы; другое месца - па ВУП (паводле ППЗ). Мяжуе з Расіяй і Манголіяй на поўначы, з Паўночнай Карэяй на ўсходзе, з Казахстанам, Кыргызстанам Таджыкістанам, Афганістанам і Пакістанам на захадзе, з Індыяй, Непалам, Бутанам, М'янмай, Лаосам і В'етнамам на поўдні.
КНР з'яўляецца адной з пяці афіцыйных ядзерных дзяржаў, пастаянным членам Савета Бяспекі ААН, валодае самай вялікай у свеце арміяй і другім у свеце ваенным бюджэтам. Поспехі ў эканамічным развіцці даюць падставы разглядаць КНР у якасці патэнцыйнай звышдзяржавы.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Кітайская цывілізацыя — адна з найбольш старажытных у свеце — расквітнела на ўрадлівых глебах басейна Хуанхэ, што працякае па Паўночна-Кітайскай раўніне. На працягу больш за 4000 гадоў палітычная сістэма Кітая была заснаваная на спадчынных манархіях (таксама вядомых як дынастыі). Першай з гэтых дынастый была Ся (каля 2000 да н.э.), але толькі значна пазней, у 221 да н.э. Кітай быў аб'яднаны пад кіраўніцтвам адной дынастыі — Цынь. Дынастыйная гісторыя Кітая скончылася на дынастыі Цын у 1911 з заснаваннем Кітайскай Рэспублікі. У першай палове 20 стагоддзя Кітай пагрузіўся ў перыяд грамадзянскіх войнаў, якія падзялілі краіну на два асноўных палітычных лагера - Гаміньдан і камуністы. Баявыя дзеянні скончыліся ў 1949, калі камуністы перамаглі ў грамадзянскай вайне і стварылі КНР. Прыхільнікі Гаміньдана адступілі на Тайвань і стварылі фактычна асобную краіну.
[правіць] Дзяржаўны лад
Кітай — рэспубліка, краіна народнай дэмакратыі. У заходняй паліталогіі разглядаецца як адна з пяці сучасных камуністычных дзяржаў (разам з В'етнамам, Лаосам, Паўночнай Карэяй і Кубай).
[правіць] Адміністрацыйны падзел
КНР складаецца з 22 правінцый (і разглядае Тайвань у якасці 23-й правінцыі), 5 аўтаномных раёнаў, 4 гарадоў цэнтральнага падпарадкавання і 2 спецыялізаваных адміністрацыйных раёнаў.
|
|
|
|||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| †Тайвань абвешчаны часткай КНР, але фактычна ёсць незалежнай краінай Тайвань | ||||||
|
раёны |
падпарадкавання |
адміністрацыйныя раёны |
||||
[правіць] Геаграфія
[правіць] Гаспадарка
КНР характарызуе сваю гаспадарку як сацыялістычную рынкавую эканоміку. Пачынаючы з 1978 ідзе рэфармаванне кітайскай эканомікі ў бок рынкавай арыентацыі, але пад шчыльным дзяржаўным кантролем.
Валавы ўнутраны прадукт КНР склаў у 2009 4,9 трлн. долараў (3-е месца ў свеце, пасля ЗША і Японіі) і амаль 9 трлн. долараў па парытэце пакупной здольнасці (2-е месца ў свеце).
У 2009 Кітай пераўзышоў Японію па валавым аб'ёме прамысловай вытворчасці і выйшаў на другое месца ў свеце. Першае месца займаюць ЗША (19%), доля Кітая ўзрасла да 15,6%, доля Японіі склала 15,4%. Разам тры краіны забяспечваюць роўна палову сусветнай прамысловай вытворчасці.
Дзякуючы стабільна высокім тэмпам росту эканомікі (7—8% штогод, 8,7% у 2009) і нізкаму кошту працоўнай сілы (у сярэднім 0,86 долараў) пры высокай прадукцыйнасці, КНР з'яўляецца сёння адной з самых інвестыцыйна прывабных краін свету і адным з найбуйнейшых вытворцаў прамысловай прадукцыі.
[правіць] Дачыненні з Беларуссю
Адносіны Беларусі і Кітая характарызуюцца тэрмінам «стратэгічнае партнёрства», які абазначае высокі ўзровень супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. КНР з'яўляецца асноўным палітычным і гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі ў Азіі.
Дыпламатычныя дачыненні дзяржавы ўстанавілі 20 студзеня 1992. У гэтым жа годзе адкрыта пасольства КНР у Беларусі, у наступным годзе — пасольства Беларусі ў КНР.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведваў Кітай у 1995, 1997, 2001 і 2005. Візіты ў Беларусь нанеслі старшыня КНР Ху Цзіньтао (2000), старшыня Дзяржсавета Вэнь Цзябао (2007), Лі Пэн (у 1995 у якасці старшыні Дзяржсавета і ў 2000 у якасці старшыні Пастаяннага камітэта УСНП), намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін (2010), віцэ-прэм'еры Дзяржсавета (1996 і 1997).
З 1992 ў складзе Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам існуе Таварыства кітайска-беларускай дружбы [1].
[правіць] Гл. таксама
- Чжэн Хэ
- Кітайскі каляндар
- Вэнь Дзябао
- Юэ Фэй
- Горад Ухань
- Горад Харбін
- Рака Сіцзян
- Мінскія магілы
- Агульнакітайскі сход народных прадстаўнікоў
- Гохуа
- Хуан Сiaнфан
- Лао Шэ
- Юньнань-Гуйчжоўскае нагор'е
- Горад Далянь
Зноскі
- ↑ У Сяоцю. Да 50-годдзя Кітайскай народнай рэспублікі: Дынамічнае развіццё кітайска-беларускіх адносін// Інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь «Кантакты і дыялогі». № 9-10 1999