Тапіа Кор’юс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тапіа Кор’юс
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[2][3]
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 10 лютага 1961(1961-02-10)[1] (63 гады)
Грамадзянства
Рост 196 см
Вага 105 кг

Тапіа Кор’юс (фінск.: Tapio Korjus; нар. 10 лютага 1961) — фінскі лёгкаатлет, спецыяліст у кіданні дзіды, алімпійскі чэмпіён.

Тапіа Кор’юс нарадзіўся ў Вехкалахці (цяпер частка горада Хаміна).

У 1980-я гады ён быў адным з самых вядомых дзідакідальнікаў краіны, аднак на міжнароднай арэне поспехаў не дабіваўся да Алімпійскіх гульняў 1988 года ў Сеуле. На алімпійскіх спаборніцтвах Кор’юс амаль увесь турнір займаў другую пазіцыю, аднак у апошняй спробе яму атрымаўся бліскучы кідок на 84 м 28 см, што прынесла яму алімпійскае золата. Другое месца заняў юны Ян Жалезны, які затым надоўга стаў сусветным лідарам у кіданні дзіды, трэцяе суайчыннік Кор’юса — Сепі Рацю.

Зноскі

  1. Tapio Korjus // World Athletics database
  2. BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
  3. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.