Томас Васберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томас Васберг
Род дзейнасці лыжнік, лыжны гошчык
Дата нараджэння 27 сакавіка 1956(1956-03-27) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Ларс Васберг (швед. Thomas Lars Wassberg, нар. 27 сакавіка 1956 г., Ленартсфорс, Вермланд, Швецыя) — шведскі лыжнік, 4-кратны алімпійскі чэмпіён (1980 г. — у гонцы на 15 км, 1984 — у гонцы на 50 км і эстафеце 4 × 10 км, 1988 — у эстафеце), шматразовы чэмпіён свету. Уладальнік Кубка свету 1976/77 гадоў (неафіцыйны залік).

На Алімпіядзе 1980 года ў Лейк-Плэсідзе ў гонцы з раздзельным стартам на 15 км Васбергу для перамогі трэба было паказаць час лепш, чым у фіна Юхі Міета — 41 хвіліна, 57 цэлых і 64 сотых секунды. Васберг спыніў секундамер на фінішы на адзнацы 41:57.63, апярэдзіўшы фіна на 1 сотую секунду — самы малы інтэрвал паміж першым і другім месцам у гісторыі лыжных гонак на Алімпіядах. Беспрэцэдэнтнасць гэтага выпадку і драматызм сітуацыі з’явіліся ў вялікай ступені прычынай адмены уліку сотых доляй секунды ў лыжных гонках.