Лыжны спорт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Skier-carving-a-turn.jpg
Calgary.jpg

Лыжны спорт уключае ў сябе лыжныя гонкі на розныя дыстанцыі, скачкі з трампліна, дваябор'і (скачкі з трампліна і лыжная гонка з гандыкапам), гарналыжны спорт, а таксама сноўборд. Ён зарадзіўся ў Нарвегіі ў XVIII стагоддзі. У Міжнароднай федэрацыі - ФІС (FIS; заснавана ў 1924) - каля 60 дзяржаў (1991). З 1924 лыжны спорт уваходзіць у праграму зімніх Алімпійскіх гульняў, чэмпіянаты свету праводзяцца з 1925 г. (афіцыйна з 1937 г.).

У Рэспубліцы Беларусь працуе Беларуская федэрацыя гарналыжнага спорту і сноўборда (БФГСС) - грамадская арганізацыя, якая аб'ядноўвае спартсменаў, трэнераў, спартыўных суддзяў, спецыялістаў гарналыжнага спорту, сноўборда, а таксама ўсіх аматараў гэтых відаў спорту. Створана ў 1992 як Федэрацыя гарналыжнага спорту, з 1999 сучасная назва. Прайшла перарэгістрацыі ў 1995, 1999, 2003.

Гісторыя лыжнага спорту ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі пачаў развівацца з пачатку 20-га стагоддзя. Першыя аматарскія гурткі лыжнікаў былі арганізаваны ў 1920-21 у г. Віцебск. У 1921 чыгуначнікі Мінска правялі першыя лыжныя спаборніцтвы на дыстанцыі 5 вёрст. У 1926 у г.Магілёў праведзены першы чэмпіянат Беларусі па лыжным спорце. У гэтым жа годзе праведзена Усебеларуская лыжная эстафета па беларускіх гарадах. Нацыянальная федэрацыя лыжнага спорту створана ў 1992. Галоўная база падрыхтоўкі - рэспубліканскі спартыўны комплекс "Раўбічы". У 2003-04 пабудавана і абсталяваная 600-метровая гарналыжная траса ў наваколлі г.Лагойска.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Ю.Л.Сиваков (пред.) [и др.].- Мн. БелЭн, 2005. - 504 с.: ил. ISBN 985-11-0309-8