Тралейбуснае перасячэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перасячэнне тралейбусных ліній
Тралейбусна-трамвайнае перасячэнне

Тралейбуснае перасячэнне — перасячэнне тралейбуснай кантактнай сеткі на адным узроўне з кантактнымі сеткамі аднолькавых сістэм, а таксама кантактных сетак іншых транспатных сістэм (звычайна — трамвайных).

Неабходнасць распрацоўкі спецыяльнай канструкцыі для перасячэння тралейбусных ліній прадыктавана тым, што тралейбусная кантактная сетка складаецца з двух правадоў, паміж якімі павінна падтрымлівацца надзейная ізаляцыя. Таму тралейбусныя стрэлкі звычайна робяць з ізаляванай сярэдняй часткай. На стрэлках, якія ўжываюцца ў краінах былога СССР ўсталёўваюцца па адным секцыйным ізалятары з дугагашэннем на адным з уваходных правадоў супрацьлеглага кірунку, а астатнія правады застяюцца без дугагашэння. За мяжой шырока ўжываецца такая канструкцыя перасячэння, у якой правады аднаго кірунку не ізаляваны, а ў перпендыкулярным кірунку ізаляцыя ажыццяўляецца шляхам замены провада на ізаляваную накіравальную планку. У выніку перасячэнне атрымліваецца больш кампактным, а хуткасць праходжання токапрыёмнікаў узрастае. Злучэнне ў скрыжаваннях, якія выпускаюцца серыйна, звычайна робяць шарнірным, што дазваляе ўжываць яго пры розных вуглах перасячэння трас. Перасячэнні, якія прымяняюцца ў краінах былога СССР, патрабуюць зніжэння хуткасці да 20 км/г пры яго праходжанні. Замежныя распрацоўкі дазваляюць праходзіць перасячэння без зніжэння хуткасці.

Трамвайна-тралейбуснае перасячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівасць трамвайна-тралейбуснага перасячэння ў тым, што ў гэтым выпадку перасякаюцца кантактныя сеткі для токапрыёмнікаў рознага тыпу. Звычайна перасячэнне робяць пад непрамым вуглом. Трамвайны провад размешчаны ніжэй за тралейбусны. Дзякуючы гэтаму, трамвай праяжджае праз перасячэнне не датыкаючыся токапрыёмнікам да тралейбусных правадоў. Сучасныя канструкцыі перасячэнняў дазваляюць праходзіць яго без зніжэння хуткасці як трамваю, так і тралейбусу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ГОСТ 28041-89 Перасячэнні, ізалятары секцыйныя, стрэлкі кантактных сетак трамвая і тралейбуса. Агульныя тэхнічныя патрабаванні.
  • ГОСТ 23476-79 Арматура кантактнай сеткі трамвая і тралейбуса. Агульныя тэхнічныя ўмовы.