Трэцяе месца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трэцяе месца альбо трэцяя прастора (англ.: third place, third space) — тэрмін, якім акрэсліваюць месца ў публічнай прасторы, асобнае ад жылля і працы (першага і другога месцаў адпаведна). Асноўныя рысы трэцяга месца сфармуляваныя ў кнізе Рэя Ольдэнбурга The Great Good Place (1989). Да гэтых рысаў адносяцца:

  • Бясплатнасць альбо малы кошт.
  • Наяўнасць ежы і пітва (рыса не ключавая, але істотная).
  • Даступнасць (на пешай адлегласці ад многіх наведвальнікаў).
  • Размовы – асноўнае, чым там займаюцца.
  • Нейтральная тэрыторыя (наведвальнікі не абавязаныя прысутнічаць і вольныя прыходзіць і сыходзіць калі пажадаюць)
  • Сацыяльнае ўраўнанне (у гэтым месцы ўсе наведвальнікі стасуюцца як прыблізна роўныя).
  • Кола заўсёдных наведвальнікаў.

Прыкладамі трэцяга месца могуць служыць:

  • брытанскі паб;
  • французская кавярня;
  • амерыканская таверна;
  • нямецкі «бір-гартэн».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Oldenburg, Ray: The Great Good Place: Cafes, Coffee Shops, Community Centers, Beauty Parlors, General Stores, Bars, Hangouts, and How They Get You Through the Day. New York: Paragon House, 1989.
  • Oldenburg, Ray: Celebrating the Third Place: Inspiring Stories About The Great Good Places at the Heart of Our Communities. New York: Marlowe & Company, 2001.
  • Homi K. Bhabha, The Location of Culture, Routledge, 1994.