Туранга Ліла

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Туранга Ліла (англ.: Turanga Leela; нар. 29 ліпеня 2975 года), часцей проста Ліла - яе імя з'яўляецца спасылкай на Турангалiла-сімфонію Аліўе Месiана - "Olivier Messiaen») — асноўны жаночы персанаж мультсерыяла «Футурама», капітан карабля, найбольш дысцыплінаваная сябра каманды. Выгадаваная без бацькоў, вялікую частку серый верыць, што яна — прыхадзень з іншай планеты (яна выглядае цалкам як чалавек, за выключэннем таго факту, што ў яе толькі адно вока і валасы фіялетавага колеру) і жадае пазнаць пра сваё паходжанне. Пазней высвятляецца, што яна не прыхадзень, а дачка мутантаў, якія жывуць у падземных камунікацыях пад горадам. Бацькі Лiлы аддалі яе ў дзіцячы прытулак у надзеі, што яе чакае лепшае жыццё (з эпізоду «Leela’s Homeworld»). У меру імпульсіўная яна добра валодае баявымі мастацтвамі i у глыбіні душы кахае Фрая, аднак у большай частцы серыяла наадрэз адмаўляецца з ім сустракацца. У Лiлы ёсць сябар Нiблер (Зубасцiк) - маленькі іншапланецянін з трыма вачамі, якога Ліла знайшла на планеце Вергон-6 («Love's Labours Lost In Space»), яна трымае яго пры сабе ў якасці хатняй жывёлы.

Шаблон:Futurama-stub Шаблон:Футурама