Тыамат
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тыа́мат (літаральна "мора") — першародны салёнаводны акіян у шумера-акадскай міфалогіі.
У эпасе "Энума Эліш" (2 тыс. да н. э.) паказана як жаночы пачатак, які змешвае свае воды з Апсу і такім чынам дае нараджэнне новым істотам. Пасля смерці Апсу прызначае сваім мужам Кінгу, збіраецца адпомсціць багам, але яе забівае Мардук. З цела Тыамат ён стварае зямлю і неба.
На выявах Вавілонскага перыяду малюецца як драконападобная пачвара, часам з некалькімі галавамі.
| Гэта пачатак артыкула па міфалогіі Міжрэчча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |