Энума Эліш
Эну́ма Элі́ш (шумер.
, літаральна "калі вышэй") — шумера-акадскі эпас аб стварэнні свету, складзены ў 2 тыс. да н. э.
Часткова захаваўся на 7 таблетках, знойдзеных пад час раскопак бібліятэкі Ашурбаніпала. Арыгінальная назва не вядомая, таму быў названы першымі словамі. Складаецца з 7 песень, якія, ў сваю чаргу, падзяляюцца на 1100 вершаў. Напісаны шумерскім клінапісам, ён часткова перадае шумерскую касмаганічную міфалогію, аднак у большасці адлюстроўвае эпічныя паданні Акада і Вавілона. Мяркуюць, што тэксты мелі набажэнскі характар і выкарыстоўваліся пад час навагодніх святаў.
Змест |
Змест эпасу [правіць]
Таблетка 1 [правіць]
Пачынаецца з апісання першароднага хаасу. Прабацька Апсу і прамаці Тыамат змешваюць свае воды. Яны ствараюць першародных пачвар, а тыя - Аншара і Кішар. Аншар і Кішар нараджаюць па свайму падабенству Ану. Ану нараджае Эа. Апсу не падабаецца дзейнасць маладых багоў, і ён збіраецца забіць іх. Эа з дапамогай загавораў усыпляе прабацьку і забівае яго. Эа будуе сабе жытло і разам з жонкай Дамкінай нараджае прыгажуна Мардука. Ану падараваў унуку 4 ураганныя вятры. Аднак Тыамат вырашае адпомсціць за Апсу і стварае з бездані армію пачварных стварэнняў, на чале якой ставіць свайго мужа Кінгу. Яму яна даручае таблеткі лёсаў.
Таблетка 2 [правіць]
Аншар папярэджвае багоў аб пачынаннях Тыамат, але біцца з ёю можа толькі Мардук, які патрабуе за гэта першынство і магчымасць вырашаць лёсы.
Таблетка 3 [правіць]
Аншар вядзе перагаворы са сваімі бацькамі, арганізуе вечарыну, на якой прымаюцца ўмовы Мардука.
Таблетка 4 [правіць]
Багі патрабуюць, каб Мардук прадэманстраваў сваю сілу, і па слову таго з'яўляецца, а потым знікае зорка. Ён рыхтуецца да бітвы. Мардук і Тыамат зыходзяцца, абменьваюцца абвінавачаннямі, а потым б'юцца. Мардук накідвае на Тыамат сетку, пускае ёй у чэрава віхура, пранізвае стралой, разразае вантробы і вымае сэрца. Пасля ён перамагае яе армію, палоніць Кінгу і авалодвае таблеткамі лёсаў. З цела забітай Тыамат пераможца стварае зямлю і неба.
Таблетка 5 [правіць]
Мардук стварае зоры, дае святло месяцу і сонцу, вызначае дзень і ноч. Магчыма, у пашкоджанай частцы таблеткі апавядаецца пра іншыя стварэнні. У канцы багі славяць Мардука.
Таблетка 6 [правіць]
Мардук збірае багоў і абвяшчае аб задуме стварыць людзей. Для гэтага забівае Кінгу і з яго вантробаў стварае людзей для служэння багам. Анунакі будуюць для Мардука ў Вавілоне храм. Аншар і яго бацькі даюць Мардуку новыя імёны і заклікаюць іншых багоў зрабіць тое ж.
Таблетка 7 [правіць]
Гімн Мардуку і нарачэнне яго новымі імёнамі.