Тысяча астравоў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Тысяча астравоў, англ.: Thousand Islands — прыродная славутасць Канады і ЗША. Уяўляе сабою архіпелаг астравоў, якія цягнуцца ўздоўж мяжы Канады і ЗША па рацэ Святога Лаўрэнція ў месцы яе вытока з паўночнага захаду возера Антарыа. Архіпелаг распасціраецца на даўжыню ў 80 км уніз па цячэнню ад г. Кінгстан, Антарыа. Канадская частка астравоў знаходзіцца на тэрыторыі правінцыі Антарыа, а амерыканская — на тэрыторыі штата Нью-Ёрк. Агульны лік астравоў — 1793, іх памер вагаецца ад 40 квадратных міль да невялікіх участкаў зямлі, куды зрэдку залятаюць пералётныя птушкі. Колькасць астравоў вызначаецца зыходзячы з крытэрыя круглагоднага знаходжання над вадой участку тэрыторыяй не меней квадратнага фута (каля 0,1 кв.м.), дзе можа размясціцца хоць бы адно дрэва.

Дно паміж астравамі вельмі плыткае і камяністае, таму сплаў па пралівах абцяжараны, а ў начны час і небяспечны.

Тысяча астравоў былі вельмі папулярныя як курорт у канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя. Тут збудаваў свой замак гасцінічны магнат Больт, які закінуў яго пасля смерці жонкі. Тутака ж знаходзіцца музей старадаўніх караблёў у Клейтане. Яшчэ адно знакамітае збудаванне — Замак карпарацыі «Зінгер» (en:Singer Castle) на Цёмным востраве, які ў гэты момант адкрыты для турыстаў.

Галерэя выяў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Турысцкія кампаніі

Каардынаты: 44°20′02″ пн. ш. 75°59′41″ з. д. / 44.333889° пн. ш. 75.994722° з. д. (G) (O) (Я)