Тэатральная плошча (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэатральная плошча
Санкт-Пецярбург
Агульная інфармацыя

Справа — Марыінскі тэатр,
злева — Кансерваторыя,
наперадзе — Нікольскі марскі сабор
на карце яндэкс

Тэатральная плошча (да 1780-х гадоў — Карусельная) — плошча Санкт-Пецярбурга паміж набярэжнымі канала Грыбаедава і Крукава канала, вуліцамі Дзекабрыстаў (былой Афіцэрскай), Глінкі (былой Мікольскай), Саюза Друкароў (былой Гандлёвай). З’явілася ў 1762 годзе.

У 1760—1770-х гадах на плошчы знаходзіліся «каруселі» — амфітэатр для конных гульняў (адсюль ранейшая назва). У 1783 годзе быў пабудаваны Вялікі Каменны тэатр, які неаднаразова перабудоўваўся. Цяпер на гэтым месцы ў перабудаваным і пашыраным будынку тэатра размяшчаецца Кансерваторыя (дом 3).

У 1845 годзе быў збудаваны драўляны цырк, а ў 1847—1849 гадах — каменны тэатр-цырк (архітэктар А. К. Кавас), які ў 1859 годзе згарэў і на яго месцы ўсё тым жа архітэктарам Альбертам Кавосам быў пабудаваны будынак для Імператарскага Марыінскага тэатра (пасля, у савецкі час — тэатр оперы і балета імя С. М. Кірава, цяпер дзяржаўны акадэмічны Марыінскі тэатр оперы і балета).

У 1906 годзе перад кансерваторыяй усталяваны помнік М. І. Глінку (скульптар Р. Р. Бах, архітэктар А. Р. Бах); у 1925 годзе перанесены ў сквер справа ад кансерваторыі. У 1952 годзе збудаваны помнік М. А. Рымскаму-Корсакаву (архітэктар М. А. Шэпілеўскі, скульптары В. Я. Багалюбаў, У. І. Інгал).

У ліпені 2010 года на Тэатральнай плошчы дэмантавалі трамвайныя лініі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1