Тэафіл Алендскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэафіл Алендскі
Равіч
Равіч
падкаморы ваўкавыскі[d]
1677 — 1694
харунжы ваўкавыскі[d]
1670 — 1677
маршалак земскі ваўкавыскі[d]
1694 — 1707

Нараджэнне XVII стагоддзе
Смерць 1707 ці 1708
Род Алендскія
Бацька Юрый Алендскі
Маці Юстына з Быхаўцаў[d]
Жонка Алена Маклок[d] і Ефрасіння з Палубінскіх[d][1]
Дзеці Багуслаў Алендскі, Юрый Алендскі і Крыштаф Алендскі
Веравызнанне кальвінізм
Бітвы

Тэафіл Алендскі (? — пам. 1707/1708[2]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік мачулінскай галіны роду.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын суддзі земскага ваўкавыскага Юрыя і Юстыны Быхавец[2]. Стаў уладальнікам маенткаў Мачульна, Рось-Харашкоўшчына, Рось-Ваўкоўшчына Калантаеўская, Гнезна, пляцаў у Ваўкавыску і інш. На 1690 год Тэафіл Алендскі па выплаце падаткаў згодна колькасці дымаў лічыўся на 4-ым месце сярод шляхты Ваўкавыскага павета[3].

Харунжы, падкаморы, а пасля і маршалак ваўкавыскі, староста дзякаўскі і жыліцкі (1683), маршалак Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1686), дзяржаўца мастоўскі (1697—1698), пасол да элекцый каралеў Яна III (1674) і Аўгуста II (1697)[2][3].

У час грамадзянскай вайны 1696—1702 гадоў праціўнік Сапегаў, удзельнічаў на чале ваўкавыскай шляхты ў бітве пад Алькенікамі. Актыўны дзеяч кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім, апякун збору ў радавым маёнтку Мачульна; дырэктар сінодаў літоўскай правінцыі ў Вільні (1680 і 1681), Жупранах (1693) і Беліцы (1694)[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Двойчы жанаты. Першая жонка Алена Маклок герба «Граблі», дачка суддзі гродскага навагрудскага, з якой узяў шлюб каля 1666 года. Дзеці[2][3]:

  • Юрый, дваранін пакаёвы і сакратар яго каралеўскай мосці, староста дзякаўскі і жыліцкі. У шлюбе з Тэадорай з Пакошаў.
  • Багуслаў, палкоўнік яго каралеўскай мосці, ротмістр ваўкавыскі. У шлюбе з Соф’яй Незабытоўскай.
  • Крыштаф, староста судовы ваўкавыскі (1710), войт ваўкавыскі і поразаўскі
  • Ганна, у шлюбе за Пакашам.
  • Кацярына у першым шлюбе за Адамам Жыжэмскім, лоўчым мінскім, у другім — за Аўлачымскім.
  • Агнешка, у шлюбе за Аўсяным, падкаморым ваўкавыскім.
  • Ядзвіга, у шлюбе за Дамаслаўскім.

Другая жонка — Ефрасіння Палубінская герба «Палубінскі», дачка ваяводы навагрудскага. Ад яе меў дачок[2][3]:

  • Юстына;
  • Тэафіля.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]